Милинкевич: «Главное внимание нужно уделять решению вопроса с политзаключенными»
6- 23.11.2008, 14:48
Лидер движения «За свободу» комментирует намерение властей вернуть газеты «Народная Воля» и «Наша Ніва» в государственную систему распространения и печати.
− Гэта несумненна пазітыўны, хоць і нязначны крок уладаў насустрач далейшаму развіццю дыялогу. Больш вольныя медыі − адна з прыкмет дэмакратызацыі. Але ў нашай краіне ёсць шэраг іншых незалежных газет, якія працуюць у вельмі неспрыяльных умовах. Мы таксама павінны дабівацца афіцыйнай акрэдытацыі журналістаў Белсата, Польскага радыё, легалізацыі дзейнасці журналістаў «Радыё Рацыя», «Еўрапейскага радыё», − кажа Аляксандр Мілінкевіч.
Паводле лідэра руху “За Свабоду”, галоўную ўвагу трэба надаваць вырашэнню пытання з палітвязнямі. Удзельнік акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Аляксандр Баразенка дасюль за кратамі. Улады павінны адмяніць пакаранні асуджаных па “Справе 14”. Павінен быць спынены пераслед студэнтаў праграмы Каліноўскага, якіх зараз абвінавачваюць ва ўхіленні ад службы ў войску.
− Пакуль няма гарантый паступовай палітычнай трансфармацыі, першай справай, якую мусяць сумесна зрабіць Еўразвяз і Беларусь, з’яўляецца напісанне дарожнай карты, дзе будуць прапісаныя крытэрыі і ўмовы выканання крокаў насустрач, − упэўнены Аляксандр Мілінкевіч.
Лідэр руху “За Свабоду” адзначыў яшчэ адзін важны на яго думку момант − працэс перамоваў улады і Еўразвязу павінен быць празрыстым.
− Трэба дабівацца максімальнай публічнасці ў гэтай сферы. Я маю надзею, што візіт у Мінск 30 лістапада прадстаўніка Генеральнага сакратарыята Еўрапейскай Рады Хэльгі Шмід паспрыяе вырашэнню гэтых пытанняў, − мяркуе Аляксандр Мілінкевіч.