8 января 2025, среда, 19:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Витовт Кипель: «Джо Байден хорошо знает белорусский вопрос»

Директор Белорусского Института науки и искусства в Нью-Йорке Витовт Кипель не ждет резких изменений в американской политике по отношению к Беларуси.

За некалькі гадзінаў да закрыцьця выбарчых участкаў у ЗША ён распавёў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», чым цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія адрозьнівалася ад папярэдняй"

"Сёлетнія выбары ў ЗША адзначаліся вялікай актыўнасьцю. Да гэтага спрычынілася выбарчая кампанія. Яна трывала доўга і вельмі інтэнсіўна. Асабліва з боку дэмакратаў. Там ішлі дзьве асобы – Барак Абама і Гілары Клінтан. Клінтан была вельмі папулярная і доўга не здавалася. Так што змаганьне паміж кандыдатамі-дэмакратамі ўжо прыцягнула ўвагу выбаршчыкаў. Ну і настрой навізны. На чале дэмакратаў ідзе чорны – гэта ўпершыню ў Амэрыцы.

З боку рэспубліканцаў упершыню ідзе на пасаду віцэ-прэзыдэнта жанчына (з боку дэмакратаў жанчына ўжо была з Мандэлам у 80-х гадох). Другое, што прыцягнула ўвагу – дыямэтральныя выбарчыя праграмы. Макейн стаіць за тое, каб не падымаць падаткаў, але зразаць любыя льготы, якія былі дасюль. Абама кажа, што трэба павялічыць падаткі для тых людзей, хто зарабляе больш за 250 тысяч. Тут загарэўся сыр-бор. Нехта зь яго каманды сказаў, што 200 тысяч, пасьля дайшлі да 120... Адным словам, падаткі падымуцца ў тых, хто зарабляе больш як 150 тысяч. А амэрыканцы вельмі адчувальныя на падатковыя праграмы”, - кажа Вітаўт Кіпель.

Спадар Кіпель некалькі гадзінаў таму, як і іншыя амэрыканскія грамадзяне, прагаласаваў на выбарчым участку ў сваім горадзе Гаўард ля Нью-Ёрку. Ён пацьвярджае, што актыўнасьць вельмі вялікая і настрой у людзей прыўзьняты.

“Сапраўды, выбары прайшлі на вельмі ўзьнятым настроі. У перадвыбарчай кампаніі ўпершыню ўдзельнічала вельмі шмат моладзі, маладых амэрыканцаў, якія былі зарэгістраваныя ўпершыню. Журналісты баяліся, ці тыя маладыя амэрыканцы будуць галасаваць. Але яны абсалютна ідуць на выбарчыя ўчасткі. Старыя таксама зацікаўленыя, бо тыя льготы, што маюць, могуць быць адмененыя. Ёсьць у праграмах абедзьвюх партыяў моманты, якія закранаюць побытавы аспэкт. Да таго ж моладзь хоча зьменаў. Прыпушчаю, што сёлетні ўдзел у выбарах будзе ў Амэрыцы рэкордны. Бо ў апошнія дзесяцігодзьдзі зацікаўленьне выбарамі замірала. А сёньня людзі бачаць, што гэта сапраўды адзіны спосаб выказаць свой пратэст ці згоду зь існуючым курсам дзяржаўнага кіраўніцтва”, - зазначае Вітаўт Кіпель.

Таксама ён пракамэнтаваў беларускае пытаньне, зазначыўшы, што прадстастаўнікі прынамсі старой часткі беларускай эміграцыі традыцыйна аддаюць свае галасы рэспубліканцам, бо рэспубліканскі прэзыдэнт Буш добра ведаў беларускае пытаньне.

“З пункту гледжаньня беларускага, бясспрэчна, беларусы заўсёды галасавалі за рэспубліканцаў. Думаю, што і сёньня яны больш прагаласавалі за іх. Чаму? Бо рэспубліканскі прэзыдэнт Буш ведаў беларускае пытаньне. Макейн у часе выбарчай кампаніі некалькі разоў гаварыў пра Беларусь. Безумоўна, на першым пляне стаялі Грузія і Ўкраіна – Макейн за тое, каб іх прыняць у НАТО, але тым ня менш Беларусь згадвалася. Беларусам-амэрыканцам гэта, безумоўна, падабаецца. Ад беларускіх арганізацыяў былі пададзеныя мэмарандумы як дэмакратычным кандыдатам, так і рэспубліканскім.

Наколькі дэмакраты будуць спрыяць гэтаму – цяжка сказаць, але трэба лічыцца з тым, што Джо Байдан вельмі добра паінфармаваны ў справах нацыянальных рэспублік былога СССР , ён арыентуецца ў нацыянальных справах ня толькі Грузіі і Ўкраіны, ён добра ведае беларускае пытаньне, да яго мэмарандумы ад Беларуска-Амэрыканскага Заадзіночаньня іншлі ўвесь час. Так што спадзявацца, што нейкая рэзкая перамена будзе – цяжка. Хоць, безумоўна, навязаць кантакты будзе з дэмакратамі ня так проста дзеля таго, што з рэспубліканцамі гэтыя кантакты навязваліся дзесяцігодзьдзямі, пачынаючы ад Ніксана”, - упэўнены Вітаўт Кіпель.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях