26 марта 2025, среда, 14:33
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Завод «Лидком» остановил производство

На совместном предприятии «Лидком», которое находится в Сморгони, из 60 сотрудников работают только восемь.

Прадпрыемства «Лідком» было створана сумесна з Смаргонскім ліцейна-мэханічным заводам і расейскім прадпрыемствам «Кастрама матор-дэталь», яно выпускала поршневыя кольцы для рухавікоў, якія вырабляюць на расейскіх заводах у Ярцаве й Кастраме. Прадпрыемства існавала пяць гадоў і ўпершыню цалкам спыніла вытворчасьць.

Намесьнік дырэктара «Лідкому» Мар’ян Калбасьнік распавёщ у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што гэта адбылося ў звязі з праблемамі рэалізацыі прадукцыі.

«Гэта зьвязана з тым, што ў нас цяпер няма рэалізацыі ў Расею. Мы адпраўлялі кольцы на Ярцава й Кастраму, але там прадпрыемствы стаяць, і мы сталі. Людзей адправілі на дзьве трэціх заробку, няма заказаў. Вось з гэтым зьвязана прыпыненьне прадпрыемства», - кажа Мар’ян Калбасьнік.

Ён зазначыў, што рабочыя цяпер толькі прыходзяць штодня на прадпрыемства й адзначаюцца.

«Працуюць толькі некалькі рамонтнікаў, бухгальтэрыя рыхтуе гадавую справаздачу. Практычна працуюць толькі восем чалавек з шасьцідзесяці», - паведаміў намдырэктара.

Пра далейшы лёс прадпрыемства ніхто нічога ня ведае. Спадар Калбасьнік кажа, што спрабуюць уладкоўваць рабочых на іншыя месцы працы.

Праўда, знайсьці працу ў Смаргоні зусім ня проста. Рабочы заводу СП «Лідком», спадар Віктар, кажа, што ўжо прыходзяць з Цэнтру занятасьці супрацоўнікі й прапануюць новае працаўладкаваньне.

«Жанчынам прапаноўвалі перавучыцца ў швачак, а астатнім — каму недзе вартаўніком, але там заробак усяго 200 тысяч. А мы тут атрымлівалі да 600—700 тысяч. На 200 тысяч цяпер пражыць немагчыма», - падкрэсьліў рабочы заводу.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях