22 мая 2024, среда, 6:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Молодежных активистов задержали за распространение разрешенной «Народной воли»

1

9 декабря трех брестских активистов «Молодого Фронта» арестовали во время акции в поддержку газеты «Народная воля».

«Мэта акцыі — звярнуць увагу жыхароў вабласнога цэнтра на тое, што гэта выданьне паступае для продажу ў сетку «Белсаюздруку», а таксама, што на яго можна падпісацца», — паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, акцыя прайшла з 12 да 13 гадзін на вуліцы Пушкінскай — адной з самых шматлюдных у гэты час вуліц вабласнога цэнтра. Актывісты раздалі каля тысячы асобнікаў старых нумароў газеты.

Прыкладна а 12.30 да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі, якіх цікавіла друкаваная прадукцыя, што распаўсюджваецца маладымі людзьмі. Удзельнікаў акцыі даставілі ў апорны пункт міліцыі і, пасля іхніх тлумачэньняў, вызвалілі.

Нагадаем, улады на жорсткіх эканамічных і юрыдычных ўмовах дазволілі вярнуцца ў дзяржаўны распаўсюд незалежным газэтам «Наша Ніва» і «Народная воля».

Застаецца абмежаваным распаўсюд выданьняў «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс» (падпіска), «Товарищ», «Борисовские новости», «Витебский курьер-М», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Газета для вас», «Бабруйскі кур’ер».

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях