9 января 2025, четверг, 9:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Папа Бенедикт XVI на Площади Свободы в Минске

1

1 марта по случаю VI Европейского дня студентов в 18.00 состоится телемост, который впервые в истории соединит Минск и Апостольскую Столицу - Ватикан.

Он будет называться "Европа и Америка вместе для создания цивилизации любви". Сёлета праз тэлемост з Папам Бэнэдыктам XVI зможа пагаварыць моладзь з Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, ЗША, Кубы, Бразыліі, Мэксыкі, Эквадору й Беларусі.

Тэлесыгнал зь менскай Катэдры праз спадарожнікавую сувязь будзе перадавацца ў Ватыкан. На восем плязмавых экранаў у Катэдры і на вялікі экран на пляцы перад ёй будзе падавацца сыгнал, атрыманы з Ватыкану. У Менску будзе працаваць пяць тэлекамэр. Будуць арганізаваны сынхронны пераклад з італьянскай, ангельскай, партугальскай, гішпанскай, францускай моваў.

Тэлемост пачнецца а 18‑й паводле менскага часу ўрачыстым унясеньнем крыжа ў залю Паўла VI у Ватыкане. Першым горадам‑удзельнікам тэлемосту стане Таледа. Маладыя людзі з Гішпаніі прачытаюць урывак са Сьвятога Пісьма й распавядуць аб сваім шляху веры. Затым наступіць чарга Апарэсіды (Бразылія), адкуль будзе прачытаны ўрывак з апошняй энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Збаўленыя праз надзею» і прагучыць асабістае сьведчаньне аднаго са студэнтаў. Трэцім горадам стане Лёха ў Эквадоры. У 18.55 у залю прыбудзе Бэнэдыкт XVI, які прыме па чарзе прывітаньні кожнай з краінаў, злучаных тэлемостам: з Таледа, Апарэсіды, Лёхі, Нэапалю, Гаваны, Мэхіка, Авіньёну, Вашынгтону, Бухарэсту й Менску.

Пасьля прывітаньня Папы арцыбіскуп Менска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распачне ўспамін дароў Сьвятога Духу. Будзе запаленая адна зь сямі сьвечак, разьмешчаных каля алтара, і адначасова першая сьвечка запаліцца ў краінах‑удзельніцах. Затым адбудзецца малітва Ружанца. Будзе чытацца адна з чатырох частак — Хвалебная — па чарзе студэнтамі з Гаваны, Нэапалю, Мэхіка, Авіньёну й Вашынгтону. Кульмінацыяй тэлемосту стане ўручэньне Святым Айцом энцыклікі. Тое ж зробіць Мітрапаліт Кандрусевіч у Менску: уручыць тэксты энцыклікі маладым людзям. Пасьля тэлемосту моладзь застанецца ў Катэдры на ўсю ноч ў малітоўным чуйнаваньні.

Сяргей Харэўскі, “Наша Ніва”

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях