26 марта 2025, среда, 13:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Обращение Александра Милинкевича накануне Дня Воли

8

Лидер движения «За Свободу» Александр Милинкевич выступил с обращением по поводу празднования 90-й годовщины провозглашения Белорусской Народной Республики.

Дарагія суайчыннікі!

Шаноўныя сябры!

Кожны год 25 сакавіка мы святкуем Дзень Волі – дзень, які стаў святам беларускай душы, падставай для найвялікшага гонару за народ Беларусі.

90 гадоў таму 25 сакавіка 1918 найлепшыя сыны нашае зямлі зрабілі мужны крок і заявілі ўсяму свету пра жаданне і права беларусаў мець сваю вольную незалежную дэмакратычную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.

Сваёй самаахвярнай працай на карысць Айчыны заснавальнікі БНР ды іхныя паслядоўнікі заклалі падмурак незалежнасці нашай краіны. Гісторыя даказала, што яны выказвалі волю мільёнаў беларусаў.

Цягам трагічнага 20-га стагоддзя наш народ марыў пра сваю дзяржаву. У 1991 годзе незалежнасць Беларусі была адноўлена. Аднак толькі беcпасярэдняя воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольная стварыць трывалую дзяржаву.

Сёння ўсім нам належыць шанаваць дасягненні нашых вялікіх продкаў і працаваць далей дзеля Свабоды, Незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і росквіту нашай любай краіны.

Зробім так, каб светлае свята 25 сакавіка прыйшло ў кожны беларускі дом і сям’ю. Пакажам моц беларускага духу і веры! Годна ўздымем у гэты дзень святыя бел-чырвона-белыя штандары з “Пагоняй”!

Нас ёсць, было і будзе шмат і мы пераможам!

Жыве Беларусь!

Нагадаем, што Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне маніфестацыі да 90-х угодкаў БНР па традыцыйным маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Арганізатары святкавання Дня волі з гэтым не згодныя и заявілі, што як грамадзяне Беларуси прыйдуць а 18 гадзіне на плошчу Якуба Коласа, адкуль пачнецца святочная дэманстрацыя.

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях