9 января 2025, четверг, 10:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Новые уголовные дела против молодофронтовцев

На активистов молодежной организации "Малады Фронт" - Анастасию Положанко и Алексея Янушевского за деятельность от имени незарегистрированной организации заведены новые уголовные дела по статье 193.1 Уголовного кодекса.

Наста Палажанка выпадкова даведалася аб тым, што на яе заведзеная новая крымінальная справа:

«Пятага красавіка я была ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РАУСу сталіцы, дзе мне сказалі, што ня мяне сапраўды заведзеная крымінальная справа. У гэтай базе я знаходжуся, дзякуючы Міністэрству ўнутраных справаў, а дата завядзеньня крымінальнай справы — 14 сакавіка 2007 году. Учора я падала заяву ў Міністэрства ўнутраных справаў з патрабаваньнем растлумачыць мне, што гэта за справа й чаму я пра яе нічога ня ведаю. Калі ж гэтыя дадзеныя беспадстаўныя, то я прашу выключыць мяне з гэта сьпісу.

Акрамя таго, мы даведаліся, што ў сьнежні заведзеная крымінальная справа й на Аляксея Янушэўскага. Гэта ўсё выдае на нейкі хітры плян ўладаў, нейкія дзеяньні супраць «Маладога Фронту». Да чаго гэта ўсё прывядзе — невядома. Магчыма, новыя крымінальныя справы заводзяцца, каб зрабіць людзей невыязнымі, а магчыма гэта прывядзе й да новых судовых працэсаў», -- паведаміла актывістка для "Польскага радыё".

Школьніца Наста Палажанка й студэнт Аляксей Янушэўскі ў 2007 годзе ўжо былі асуджаныя за дзейнасьць ад імя «Маладога Фронту». Тады Насту як непаўнагадовую пакаралі папярэджаньнем, а Аляксея штрафам.

Моладзевую арганізацыю «Малады Фронт» неаднаразова спрабавалі зарэгістраваць у Беларусі, але кожны раз Міністэрства юстыцыі знаходзіла падставы, каб адмовіць у гэтым. Сёлета ў студзені «Малады Фронт» быў зарэгістраваны ў Чэхіі як міжнародная моладзевая арганізацыя.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях