9 января 2025, четверг, 11:08
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Завод ядохимикатов может взорваться

В Пуховичском районе местные жители протестуют против планов строительства на территории района завода ядохимикатов. Они инициируют проведение независимой экспертизы и местного референдума о целесообразности строительства химзавода. Специалисты говорят, что производство на химзаводе будет небезопасным и угрожает взрывами.

Намесьнік начальніка цэху ТЭЦ-5, хімік Тацяна Рысявец мяркуе, што завод у Пухавічах можа напаткаць лёс такога ж заводу ля Бялграду, на якім днямі адбыўся выбух.

“Днямі БТ паказала рэпартаж пра тое, што ў 40 кілямэтрах ад Бялграду выбухнуў завод пэстыцыдаў. І ядавітае воблака дайшло да Бялграду, і там ёсьць пацярпелыя. Гэтая вытворчасьць – аналягічная. Тут будуць выкарыстоўвацца легказагаральныя вадкасьці, і выбух таксама ня выключаны”, -- кажа Тацяна Рысявец у інтэрвію “Радыё Свабода”.

Паводле ейных слоў, небясьпека палягае і ў тым, што на заводзе не плянуецца ачышчальных установак.

“Гэта значыць, што ўсё будзе пераходзіць у глебу і мясцовую раку Сьвіслач. Акрамя таго, адкіды будуць спальвацца, таму будзе забруджанае і паветра. У дадатак, тут плянуюць спальваць пэстыцыды і гербіцыды, якія назапасіліся ў краіне пратэрмінаванымі. Гэта ўсё будзе асядаць і накоплівацца,” – тлумачыць небясьпечнасьць праекту для людзей і навакольнага асяродку хімік.

У сваю чаргу акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Вайтовіч, колішні кіраўнік Акадэміі, вельмі зьдзіўлены, што Акадэмія навук памяняла рашэньне наконт будаўніцтва заводу ядахімікатаў.

Ён перакананы, што ў такім важным пытаньні неабходны кампраміс – перш, чым будаваць, трэба дамовіцца зь мясцовымі жыхарамі. Акадэмік кажа, што Нацыянальная акадэмія навук тры разы давала адмоўнае заключэньне наконт будаўніцтва заводу ядахімікатаў у Пухавіцкім раёне, а потым перадумала і раптам дала станоўчае. “Такая непасьлядоўнасьць як мінімум насьцярожвае,” – кажа ён.

Акадэмік Вайтовіч мяркуе, што ніхто зь мясцовых жыхароў ня будзе задаволены суседзтвам з заводам пэстыцыдаў.

“Але мноства краінаў маюць такія заводы, выкарыстоўваюць гэтыя прэпараты. Іншая справа, што гэта трэба ўсё рабіць якасна, каб выконваліся ўсе правілы бясьпекі. Пытаньні таксама ў тым, дзе разьмяшчаць, у якім месцы, каб больш бясьпечна было для навакольнага асяродзьдзя і людзей...“

Тым часам, у судзе Пухавіцкага раёну сёньня распачаўся суд над Сяргеем Абразоўскім. Яго вінавацяць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва хімзаводу. Працэс вядзе судзьдзя Сьвятлана Акуліч.

Завод хоча пабудаваць расейская прыватная кампанія «Август-Бел». Хімзавод плянуе выпускаць некалькі відаў пэстыцыдаў, спэцыялісты вызначаюць гэтую вытворчасьць паводле першай клясы небясьпекі. Супраць прадпрыемства пратэстуюць жыхары пасёлка Дружны, Сьвіслачы, Рудзенска, Дукоры, а таксама іншых паселішчаў. Раней тут спрабавалі будаваць першую ў Беларусі атамную станцыю, а ў выніку ў пасёлку Дружны аселі перасяленцы з чарнобыльскіх рэгіёнаў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях