«Приорбанк» не комментирует арест директора рынка «Ждановичи»
2- 10.04.2008, 18:31
Проверяется одна из версий задержания генерального директора торгового дома «Ждановичи» Евгения Шигалова.
Як паведамілі некаторыя сайты, якія распавядаюць пра падзеі ў Беларусі, падставай для арышту гендырэктара ГД “Ждановічы” быццам бы стала тое, што Шыгалаў заснаваў уласны банк -- “Еўрабанк”, куды і перавёў з “Пріорбанка” ўсе свае актывы. Такім чынам з абароту найбуйнейшага камерцыйнага банка была забраная вялікая сума грошай. Адпаведна “Пріорбанк” страціў магчымасць кантролю за гэтымі грашыма, спісання сродкаў у лік крэдытаў і займаў.
“Народная воля” патэлефанавала ў “Пріорбанк” і папрасіла пацвердзіць альбо абвергнуць гэтую версію.
“Па-першае, мы не хацелі б даваць ніякіх афіцыйных каментарыяў з гэтай нагоды, -- сказаў карэспандэнту “Народнай волі” супрацоўнік прэс-службы банка. -- Разумееце, гэтая інфармацыя не болей чым чуткі і плёткі... Шчыра кажучы, нават і не ведаю, што мы можам тут пракаменціраваць. Гэта інфармацыя не мае пад сабой ніякай глебы. Мы не будзем каменціраваць чуткі…”