Власти испугались акций солидарности на Окрестина
3- 9.04.2008, 18:17
После отбытия самого большого срока - 15 суток ареста - за участие в праздничной демонстрации на День Воли на свободу стали выходить узники спецприемника-распределителя на улице Окрестина в Минске.
Паводле закону ўсіх мусілі выпусьціць у той час, як і затрымлівалі, прыблізна каля 18.30. Аднак сярод вязьняў былі лідэры “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч ды журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко. Таму, цалкам відавочна, што ўлады, каб пазьбегнуць ля сьценаў турмы акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, пачалі выпускаць іх па адным, пачаўшы з Змітра Дашкевіча, які выйшаў на волю а 14.00.
Прыблізна праз дзве гадзіны быў адпушчаны “маладафронтавец” Дзяніс Карноў, які вырашыў застацца ля турмы, каб дачакацца астатніх. Неўзабаве за ім яшчэ адзін моладзевы актывіст Віталь Акімаў. Каля 17-ай выйшаў на волю журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко.
Амаль адразу пасьля гэтага, прыблізна а 17.15 да брамы турмы вярнуўся Зьміцер Дашкевіч з бацькамі, каб сустрэць сяброў.
За кратамі пакуль яшчэ застаюцца моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч і Уладзімер Сяргееў, прадпрымальнік Віктар Калей, моладзевы актывіст Партыі БНФ Ільля Богдан, малады сацыял-дэмакрат Павал Севярын.