Лидеры политических партий завершили визит в Варшаву
2- 31.05.2008, 15:48
Делегация лидеров Объединенных демократических сил завершила свой четырехдневный визит в Варшаву.
30 траўня беларускія палітыкі сустракаліся зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
“Усходняе партнэрства” — ініцыятыва, зь якой выступіла Польшча і якую падтрымала Швэцыя, — стала галоўнай тэмай перамоваў зь міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім, зазначыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
“Сёньня нам перадаюць тэкст гэтай ініцыятывы для таго, каб АДС маглі ўнесьці свае прапановы, зьмены і дапаўненьні. І вельмі важна, каб наш голас пачулі. Бо, на наш погляд, Беларусь — краіна своеасаблівая. І нельга параўноўваць яе з Украінай ці Грузіяй. Таму і патрэбна выключэньне з правілаў.
Мы маем ня вельмі пазытыўны досьвед, калі ствараліся ўнівэрсальныя падыходы, прыкладам, праграма ТАСІС. Але яны не працавалі ў дачыненьні да Беларусі. І для нас вельмі важна, каб Беларусь: а) там прысутнічала і б) каб да яе ставіліся ўсё ж такі з пазнакай “выключэньне з правілаў”, -- зазначыў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.
“Усходняе партнэрства” скіраванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з чатырма краінамі былога СССР: Украінай, Грузіяй, Азэрбайджанам і, пры выкананьні пэўных умоваў, — зь Беларусьсю. Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі зьвяртае ўвагу на тое, што ўсе згаданыя краіны, акрамя Беларусі, удзельнічаюць у праграме добрасуседзтва Эўразьвязу. Таму для Беларусі надзвычай важна далучыцца да “Ўсходняга партнэрства”:
“Новая ініцыятыва Варшавы дае Беларусі шанец нейкім чынам удзельнічаць у эўрапейскай інтэграцыі. Але, наколькі вядома, у гэтай прапанове Беларусь разглядаецца толькі ў тэхнічным пляне.
Што значыць “у тэхнічным пляне”? Маецца на ўвазе — транзыт, энэргетычнае пытаньне, нелегальная міграцыя і г.д. Вядома, галоўнымі будуць альтэрнатыўныя крыніцы энэрганосьбітаў. І гэтая праграма дае такую магчымасьць. Маецца на ўвазе касьпійская нафта, энэргамасты праз Украіну і Беларусь на Балтыю і Польшчу”, -- лічыць Якаўлеўскі.
Таксама падчас візіту адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі ў парламенце Польшчы, у Варшаўскім універсітэце і з кіраўніцівам тэлеканала “Белсат”.