9 января 2025, четверг, 11:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Азаренка уволили с БТ

13

Скандально известного пропагандиста режима Лукашенко уволили с должности заместителя председателя Белтелерадиокампании.

«Я ўспрыняў гэтую навіну дастаткова спакойна. Вызначуся бліжэйшым часам з тым, дзе буду працаваць. Маю прафесію рэжысёра ў мяне не забяруць. Я як быў чалавекам прэзідэнта, так ім і застануся. І буду працаваць на карысць дзяржаве», — зазначае ў інтэрвію “Радыё Рацыя” Юрый Азаронак.

2 траўня 2005 года загадам Лукашэнкі Азаронак быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дагэтуль ён працаваў прэс‑сакратаром у Генеральнай пракуратуры.

Азаронак запомніўся найперш сваімі прапагандысцкімі фільмамі, якія працягваў здымаць і на новай пасадзе. Яго стужка «Духоўная вайна» ў 2006 годзе была адзначана прызам “парламенцкага сходу Беларусі і Расіі”, а тэлепраграма «Канспіралогія» атрымала прэмію Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне». Азаронак таксама быў кіраўніком беларускай делегацыі на конкурсе «Еўрабачанне‑2008».

Хто зойме месца намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі замест Юрыя Азаронка пакуль невядома.

Написать комментарий 13

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях