banner1 banner1 banner1

30.06.2008

Краіна пад канвоем 3

19:32, Уладзімір Халіп — Политика

Краіна пад канвоем

Зноў чэрвень прыводзіць людзей у Бычкі. На радзіму Васіля Быкава. Гэта ягоны месяц. 19-га ён нарадзіўся. 22-га пакінуў свет. І шмат хто, гуртам або паасобку, скіроўваецца ў памятныя дні ў ціхую вёску на Ушаччыне.

Каб прыйсці да ягонай сядзібы. Убачыць там дуб і клён – больш нічога сапраўднага на падворку не засталося. Як і па ўсёй Беларусі – адны муляжы. А таму варта пастаяць каля тых вялікіх дрэў. Памаўчаць. Падумаць. Паслухаць цішыню.

Толькі нейкая дзіўнаватая сёння цішыня ў Бычках.

На мінулым тыдні каля сотні чалавек выязджалі туды з Мінску. Двума аўтобусамі. Ад вядомай бібліятэкі. І былі нават здзіўлены, што адпаведныя таварышы на гэткую колькасць падарожнікаў нават не звяртаюць увагі. І гэта ў той час, калі збор больш за трох у адным месцы выклікае непазбежныя дрыжыкі па ўсёй вертыкалі.

Разгадка таямніцы чакала ў Бычках. Там, недалёка ад сядзібы пісьменніка, ужо стаяў за кустоўем службовы аўтатранспарт. Міліцыянты і нейкія людзі ў цывільным насцярожана пазіралі на тых, хто выходзіў з аўтобусаў.

Пільнасць улады абвастрылася невыпадкова.

Надта ж крамольная падзея павінна была адбыцца ў Бычках. Уручэнне прэміі “За свабоду Беларусі”. Імя Васіля Быкава. Лаўрэатаў было тры – Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павел Севярынец. Трубач зайграў паланез Агінскага. Узнагароджаных ушанавалі, сказалі ім словы ўдзячнасці. Іх таксама паслухалі. Потым запрасілі спадарыню Валянціну, сястру Васіля Быкава. І яна пачала па-вясковаму стрымана распавядаць пра жыццё свайго брата ў малой іх хаце і ў вялікім свеце. Пра тое, як пайшоў ён адгэтуль, як трапіў на вайну. Як прыйшла адтуль абвестка, што загінуў лейтэнант Быкаў і пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Вялікая Севярынка. І як потым здарыўся цуд. Паглядзела яна даты палявой пошты і пераканалася, што апошняе пісьмо ад брата паслана пазней за тую “пахаронку”.

“Вось гэта здымайце!” – гнеўна крыкнуў нехта з гасцей навязлівым таптунам з міліцэйскай рацыяй і лічбавай відэакамерай, якія сачылі за ўсімі разам і за кожным паасобку. Але ваенныя гісторыі таптуноў тых не цікавілі – у іх свая вайна. І яны, выканаўшы баявое заданне, падаліся прэч. Крыху раней, у дзень нараджэння пісьменніка, гэтак жа старанна адсочвалі яны кожнага, хто прыходзіў сюды на сядзібу.

Можа, і не варта было б ўзгадваць гэты прыкры інцыдэнт. Ну такія ўжо людзі прыйшлі да ўлады. Усюды ім бачацца змовы. Здымаюць. Адсочваюць. Але ж гэтым разам не затрымалі нікога. Няхай і надалей здымаюць. Чым бы дзіця ні цешылася… Можна нават зразумець і таго начальніка, які аддаў загад пільна адсочваць надта небяспечныя ў чэрвені Бычкі. Сапраўды, не ўсё так проста. А раптам гэтыя філосафы, пісьменнікі, мастакі ды журналісты, што з’ехаліся туды, рушаць разам партызанскімі сцежкамі. Выламаюць з платоў калы. Ды скіруюцца на Дразды. Што тады?..

Цяжка людзям жыць у краіне, дзе так запалохана ўлада. Яна баіцца ўсяго – варожых ракет, замежнага дэсанту, змовы бліжэйшага атачэння. А найбольш – народа. І якімі б не падобнымі адзін да аднаго ні былі дыктатары, усе яны аднолькавыя ў сваёй паталагічнай баязлівасці. І яны імкнуцца свой страх распаўсюдзіць на ўсіх. Запалохаць краіну. У савецкія часы лепшым сродкам гэтага была падслушка. Той самы “таварыш маёр”, які сядзеў недзе ў лямпачцы або ў тэлефоне і адсочваў кожнае крамольнае слова. Сёння на змену яму прыйшоў чалавек з відэакамерай. Яе аб’ектыў – як турэмнае вочка. Кожны павінен ведаць, што за ім сочаць. Заўсёды. Дома. На працы. На адпачынку. А тым болей у тых месцах, дзе колькасць сабраных перавысіла трох. Пільная відэакамера лезе проста ў твар. Дэманстратыўна. Нахабна. Глядіце, вось яно, турэмнае вочка! Наглядчык сочыць. Ведае пра кожнага ўсё. Краіна пад канвоем. А кожны асобны яе жыхар – ніякі не грамадзянін. Усяго толькі зэк з тэрмінам зняволення пажыццёвым.

І ўсё ж нават у самай дурной, недарэчнай краіне ёсць нейкія межы, за які ў дачыненнях з грамадствам улада стараецца з большага не заходзіць. Толькі ў нас ніякіх межаў няма. Ну навошта ім было з гэтымі аператыўнымі здымкамі так подла лезці ў Бычкі? Якую сакрэтную інфармацыю яны там здабылі? Аляксандра Мілінкевіча, заснавальніка той прэміі, ніколі раней не бачылі? Не ведалі, хто такія Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павел Севярынец? Ды ў архівах спецслужбаў напэўна ўжо і падзець няма куды інфармацыю пра іх. Як і пра кожнага, хто мае шчасце жыць у гэтай неверагоднай краіне.

Але такая ўжо завядзёнка. Трэба палохаць. І распаўзаюцца па вуліцах і плошчах нашых гарадоў людзі ў вайсковым, у міліцэйскім. Людзі ў цывільным, але з вайсковымі рацыямі і лічбавымі віэакамерамі. Яны палохаюць. Як наглядчыкі ў вязніцы. Убачыўшы гэткую процьму службоўцаў у камуфляжы, госьці пытаюцца здзіўлена: у вас што, ваеннае становішча? Ды не, гэта ў нас такое паўсядзённае жыццё.

А па дарозе ў Бычкі ў аўтобусе хтосьці сказаў: глядзіце на буслоў! Калі яны не на зямлі, а ў палёце, то гэта добры знак. За вакном над балотам побач з дарогай ляцеў арлан. Павольна, шырока раскінуўшы крылы. У кіпцюрах ён трымаў змяю.

Добры знак?

Написать комментарий (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Нет диктаторской приватизации!

Законна ли продажа белорусских предприятий?

Узник «американки»

Гражданин США Зельцер умирает в белорусской тюрьме

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Александр Козулин, политзаключенный

Освобожден

Другие подборки

Популярные новости

Александр Козулин: «Я понял -- что-то меняется в мире» (5214)

21.08, 15:18, — Политика

Пришло время показать силу (4072)

25.08, 12:58, Андрей Санников, гражданская кампания «Европейская Беларусь» — Политика

Медведев собирается воевать с Америкой с помощью Лукашенко? (3788)

27.08, 8:21, — Политика

Правительство в ожидании катастрофы: «Газпром» «съел» профицит бюджета (3325)

26.08, 12:26, — Экономика

Гениальное изобретение белорусских ученых – машина по уборке огурцов (Видео) (3152)

27.08, 19:01, — Общество

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3129)

26.08, 8:59, — Политика

«New Yorker»: СССР распался, но Россия беспощадно вторгается в Грузию, а Беларусью правит диктатор Лукашенко (3101)

24.08, 3:14, — Политика

Татьяна Козыро отказалась от предложения чиновника МИД: «В Беларуси у меня тяжелая жизнь» (3000)

23.08, 15:41, — Общество

В Минске задержаны 14 сотрудников компании- импортера сока «Садочок» (2890)

21.08, 18:40, — Общество

Россию уже ничто не спасет (2884)

25.08, 10:53, — В мире

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: