8 января 2025, среда, 19:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Администрация солигорской школы угрожает активисту «Маладога Фронта»

13

Незаконно исключенному из солигорской школы заместителю лидера «Маладога Фронта» Ивану Шиле звонили из школы и посоветовали воздержаться от обращений в прокуратуру и суд.

У адваротным выпадку праблемы будуць ня толькі ў Івана, але й у ва ўсіх вучняў, заявіў па тэлефоне прадстаўнік адміністрацыі школы №4 Салігорска, паведамляе “Радыё Свабода”.

Іван Шыла таксама распавёў, што ў той час, як ён разам са сваёй сяброўкай Крысьцінай Самойлавай чакаў сёньня маршрутную таксоўку на Менск, да іх падышлі міліцыянты і запыталі, калі адбудзецца акцыя на знак салідарнасьці з хлопцам.

Не атрымаўшы адказу, міліцыянты засталіся стаяць на адлегласьці ў некалькі мэтраў, пакуль не пераканаліся, што Іван з Крысьцінай зьехалі.

Намесьнік лідэра “Маладога фронту” Іван Шыла лічыць, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў сьведчыць пра тое, што яны адчуваюць незаконнасьць прынятага рашэньня, а таксама той нэгатыўны розгалас у грамадзтве наконт сваіх дзеяньняў.

Нагадаем, 2 чэрвеня адукацыйны аддзел салігорскага выканкама прыняў незаконнае рашэнне аб выключэнні з салігорскай школы №4 аднаго з лідэраў “Маладога Фронта” Івана Шылы за “актыўную грамадскую дзейнасць”. Прычым, адміністрацыя школы выступала супраць такога рашэння.

Дырэктар школы Вольга Сянькова на знак пратэсту звольнілася са школы, а намесніка па выхаваўчай працы Алену Семчанкову звольнілі за “дрэнную працу”, пасля чаго астатнія настаўнікі аднагалосна прагаласавалі за выключэнне Івана Шылы.

Варта дадаць, што адбылося гэта напярэдадні апошняга іспыту па ангельскай мове, які малады чалавек павінны быў здаваць 4 чэрвеня. Каб не дапусціць моладзевага актывіста да іспыту, у школе выставілі ахову з міліцыянтаў.

Написать комментарий 13

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях