Учительницу оштрафовали на 350 тысяч рублей за протест против завода ядохимикатов
12- 6.06.2008, 9:19
Суд Пуховичского района рассматривал 5 июня дела учительниц из поселка Дружный Анастасии Поповой и Татьяны Дыльковой. Анастасии Поповой наказание еще определили, а Татьяну Дылькову оштрафовали на 350 тысяч рублей.
Настаўніцы ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел”, нагадвае “Радыё Свабода”.
На самым пачатку судовага паседжаньня Наста Папова заявіла аб сваёй невінаватасьці і запатрабавала, каб у судзе яе абараняў адвакат. Хадайніцтва было задаволена, таму суд над ёй быў перанесены на 11 чэрвеня.
«Мы мелі права выказаць сваё слова. Заявіць сваё «НЕ!». Не жадаю, каб было будаўніцтва гэтага заводу, так як даводзіцца жыць у Дружным. Не дай Бог, каб нешта там здарылася. Не пазьбегнуць бяды», - кажа Папова.
Тацяна Дылькова паведаміла, што не адмовілася ад працягу суду, каб гэтую справу завершыць найхутчэй. Яе зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, ў парушэньні грамадзкага парадку. А пакараньнем стаў штраф памерам 350 тысячаў рублёў.
Аднак вінаватай Тацьцяна сябе ня лічыць. “Канечне, усё гэта было не прыемна, але я не лічу, што людзі ня мелі права выйсьці. Мелі. І на гэты момант нават палёгка нейкая, бо сталася нешта пэўнае. Больш спакойна”, - упэўнена Дылькова.
Адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва хімзаводу Сяргей Абразоўскі, які прысутнічаў на судзе, кажа, што гэта быў чарговы паказальны працэс над іншадумцамі.
“Гэты суд, каб паказаць, што, маўляў, мы можам асудзіць любога. Стаяла тры тысячы чалавек – суд не разьбіраецца, а прызначае, што вінаватымі будуць вось гэтыя дзьве дзяўчыны”, - кажа Абразоўскі.
Наста Папова і Тацьцяна Дылькова яшчэ нядаўна працавалі ў сярэдняй школе №1 пасёлку Дружны сацыяльнымі пэдагогамі. У раённым аддзеле адукацыі іх прымусілі напісаць заявы на звальненьне паводле ўласнага жаданьня.
За ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах ў пасёлках Сьвіслач і Дружны Сяргей Абразоўскі быў двойчы пакаранымі буйнымі штрафамі. Папярэджаньне пракуратуры атрымала яшчэ адна ўдзельніца, Тацяна Рысевец.
Будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў распачынае расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Супраць будаўніцтва заводу пратэстуюць жыхары пасёлку Дружны, Сьвіслач, Рудзенск, Дукора і іншых паселішчаў. Яны зьвярталіся з заявамі пратэсту ў Канстутыцыйны суд, пракуратуру, урад краіны і да Аляксандра Лукашэнкі. Зараз людзі зьбіраюць подпісы пад зваротам у ААН і АБСЭ.