Скворечники как угроза национальной безопасности (Фото, видео)
3
10:34, — Политика
Художника Алеся Пушкина руководство выставочного комплекса «Белэкспо» попросило снять скворечники, которые он подготовил для международной выставки-ярмарки «Дизайн-Формат-2008».
Паводле словаў Алеся Пушкіна, з адпаведнай просьбай да яго зьвярнуўся ўчора Леанід Філазаповіч, намесьнік дырэктара выставачнага комплексу «Белэкспа». Факт звароту пацьвярджаюць наведвальнікі выставы, піша “Наша ніва”.
Мастак кажа, што незадавальненьне выклікалі дзьве шпакоўні сэрыі «Для аграрадкоў», а таксама шпакоўня «Для Драздоў». Пушкін адказаў кіраўніку, што калі тры гэтыя экспанаты здымуць, ён скончыць свой ўдзел у выставе.
Міжнародная выстава‑кірмаш «Дызайн‑Фармат — 2008» праходзіць у «Белэкспа» з 4 па 7 чэрвеня.
Гэтае інтэрвію мастак даў "Нашай Ніве" літаральна за пару гадзінаў да інцыдэнту з кіраўніком «Белэкспа»:


Закладки





