8 января 2025, среда, 19:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ивонка Сурвилло: Власти боятся, потому что предчувствуют перемены

Из-за политики режима Лукашенко председатель Белорусской Народной Республики Ивонка Сурвилло уже много лет не может посетить Отчизну.

У “Нашай нівы” атрымалася сустрэцца са спадарыняй Сурвілай у Варшаве пад час канфэрэнцыі «Зьмена пакаленьняў? Або беларускія адрознасьці ў мэтах, стратэгіі й каштоўнасьцях».

- Як Вам сёньня з-за мяжы падаюцца тыя падзеі, што адбываюцца ў Беларусі? Ці маеце Вы нейкія надзеі, што нешта ў краіне можа зьмяніцца?

- Я знаходжуся ў такой самай сытуацыі, як усе ў Беларусі. Маё ўражаньне, адчуваньне, што нешта ў нашай краіне абавязкова павінна зьмяніцца. Мне відавочна, што ўлады вельмі моцна баяцца. Баяцца актыўнасьці беларусаў. Адбываюцца рэчы, які цяжка зразумець. Маленькая рэч – нейкі малады чалавек выходзіць на вуліцу са сьцягам ці расьцяжкай, яго арыштоўваюць, яго судзяць. І робяць гэта паказальна, каб на вуліцу не выходзіла яшчэ большая колькасьць людзей. Здаецца, што ўлады альбо нешта ведаюць, што ня ведаем мы, альбо нешта прадчуваюць. Я думаю, што хутка прыйдзе той момант, калі нават наш церпялівы народ скажа “хопіць”.

- Што можа рабіць і што робіць Рада БНР, каб прысьпешыць гэтыя перамены ў нашай краіне?

- Па-першае, мы можам быць верай і надзеяй для беларусаў. Тым фактам, што мы існуем і барацьба за незалежнасьць і свабоду працягваецца. Але вызваліцца Беларусь сама. Ня мы яе будзем вызваляць. Гэта ёсьць справа беларускага народу. Што мы яшчэ можам рабіць? Гэта здабываць Беларусі прыяцелеў у сьвеце. І гэта вельмі важна. Каб пасьля вызваленьня наша краіна магла на каго разьлічваць. На маю думку, у 1990-ых гадох сьвет недстаткова дапамог Беларусі. У той момант, калі Беларусь будзе гатовая да вызваленьня, трэба, каб сьвет мог далучыцца да нашых памкненьняў.

- На ваш погляд, ці магчымая ў будучыня трансфармацыя Рэспублікі Беларусь у Беларускую Народную Рэспубліку?

- Імя Беларускай Народнай Рэспублікі мы захавалі вельмі прыгожае і чыстае. І тое, што рабілася ў 1918 годзе і пазьней было вельмі станоўчым і добрым. Таму я не была б зьдзіўленая такому разьвіцьцю падзеяў. Але гэта залежыць ад волі беларускага народу.

- Пры якой умове Рада БНР можа перадаць свае паўнамоцтвы беларускаму ўраду на мэтраполіі?

- Гэта было б найбольшым нашым шчасьцем. Мы перададзім свае паўнамоцтвы толькі ў тым выпадку, калі будзем пэўныя, што Беларусь ужо ніколі ня страціць незалежнасьць.

- Вы пастаянна кажаце, што Беларусі ўсё яшчэ пагражае страта незалежнасьці. Як у такой сытуацыі павінна сябе весьці Рада БНР і беларускі народ?

- Як я ўжо і казала Рада БНР мусіць здабыць прыяцеляў у сьвеце для Беларусі, якія ніколі не прызнаюць ніякіх “саюзаў” з Расеяй. Такі “саюз” наша найбольшая небясьпека, бо ён можа стаць звычайнай анэксіяй Беларусі. Пра гэта некалі казаў Пуцін, што ён хоча, каб Беларусь стала адной з правінцый Расеі. Гэта важна давесьці да ўсіх грамадзянаў Беларусі, што ў выпадку такога “саюзу” Беларусь ня выжыве.

- Вы ня можаце цяпер наведаць Беларусь?

- На жаль, не. Няма такой магчымасьці. Я зь нецярплівасьцю чакаю той час, калі змагу прыехаць у Беларусь і мець там сваё месца.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях