Шигалов проходит обследование в Лондоне
11- 10.07.2008, 12:40
В прошедшее воскресенье председатель совета директоров Торгового дома "Ждановичи" Евгений Шигалов, который находится под следствием, в сопровождении сына и зятя вылетел в Лондон.
"Народная воля" нагадвае, што ў свой час Шыгалаў перанёс два інфаркты і аперацыю на сэрцы. Зараз, магчыма, спатрэбіцца яшчэ адно хірургічнае ўмяшальніцтва, якое могуць выканаць толькі англійскія кардыяхірургі, у распараджэнні якіх ёсць сучаснае абсталяванне.
Напрыканцы чэрвеня бізнесмену Шыгалаву, якога затрымалі 5 красавіка і ўтрымлівалі пад вартай, была зменена мера ўстрымання. Яго вызвалілі пад заклад у 10 мільярдаў рублёў (4 мільёны 740 тысяч долараў). Апошнім часам пагоршыўся стан здароўя Шыгалава, ён знаходзіўся на лячэнні ў РНПЦ "Кардыялогія", і абарона Шыгалава неаднаразова хадайнічала аб яго вызваленні з-пад варты.
"Грошы збіралі ўсім светам, – расказалі родныя Шыгалава. – Некаторую суму бралі ў доўг, прыйшлося закласці ўласную маёмасць, маёмасць прадпрыемства. Сёння для нас галоўнае – здароўе Яўгена Аляксандравіча".
Амаль адразу пасля вызвалення Шыгалаў вылецеў у Лондан, у кардыяхірургічную клініку на абследаванне. Адмысловы дазвол на выезд дало следства, у Лондане беларускі бізнесмен можа знаходзіцца два тыдні.
– Калі лячэнне зацягнецца, – кажуць родныя бізнесмена, – мы павінны будзем пісьмова паведаміць следства. Колькі часу Яўген Аляксандравіч правядзе ў шпіталі, сказаць цяжка. Адчувае ён сябе не самым лепшым чынам, пералёт перанёс кепска. Сын Сяргей застанецца з ім на ўвесь час абследавання і лячэння.
Родные бізнесмена абвяргаюць і апошнія чуткі, якія блукаюць па Менску, што быццам бы магчымасць апынуцца па-за кратамі каштавала Шыгалаву 51 працэнт акцый, якія ён аддаў дзяржаве. "Гэта хлусня", – кажуць родныя.
Нагадаем, што гендырэктару ГЦ "Ждановічы" прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 артыкула 424 "Злоўжыванне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі". Сваёй віны Яўген Шыгалаў не прызнае.