10 мая 2024, пятница, 2:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Чтобы вернуть Татьяну Козыро в Беларусь, чиновник МИД предлагал ей «ремонт дома» и «охрану милицией»

26

Переговоры белорусского МИД с борисовской школьницей Татьяны Козыро не удались, и она отказалась возвращаться в Беларусь. Девушка рассказала журналистам о предложениях белорусского правительства в случае ее возвращения на родину.

Паводле Тані Казыры, абяцаньні беларускіх чыноўнікаў выглядалі шчодрымі. “Па-першае, гэта рамонт нашага дому, -- прыводзіць словы Таццяны “Радыё Свабода”. -- Па-другое, я змагу вучыцца ў каледжы. Таксама, мяне заўсёды будзе ахоўваць міліцыя”.

“У Беларусі маё жыцьцё побач з бацькам-алькаголікам, які да таго ж ужывае наркотыкі, сапраўды жудаснае”, -- працягвае дзяўчынка.

Нагадаем, што фактычныя тата і маці Тані былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, калі яна была зусім маленькай. Дзевяць гадоў таму, упершыню трапіўшы ў Пэталуму, дзяўчынка пачала называць “мамай” і”татам” Дэбру і Мануэля Запатаў. Іх траіх дзяцей яна лічыць братамі і сястрой.

Амэрыканская маці Дэбра ставіцца скептычна да таго, што Тане - адзінай з тысяч адпачываўшых у ЗША беларускіх дзяцей - адказныя чыноўнікі зь Менску зрабілі столькі прыгожых абяцаньняў. Яна не выключае, што вяртаньне дзяўчынкі ў Беларусь можа быць небясьпечным.

“Я маю некаторыя падозраньні адносна такой колькасьці прапаноў да аднаго дзіцяці. Я баюся за небясьпеку дзяўчынкі”, -- кажа Дэбра Запата.

Пасол па асобых даручэньнях Павал Шыдлоўскі, які паводле ягоных слоў, “прыехаў у Пэталуму ў інтарэсах дзяўчынкі”, з тым, каб Таня зрабіла “ўдумлівы і дарослы выбар” называе рашэньне застацца ў ЗША “няправільным”. Зь гледзішча беларускай дыпляматыі, гэта рэальная пагроза для будучыні чарнобыльскай праграмы ў ЗША. Дзякуючы ёй Амэрыку штогод наведваюць 1.400 беларускіх дзяцей.

“Мы спадзяёмся, что Taцяна і сям’я Запатаў зразумеюць сытуацыю, разгледзяць нашы прапановы і прымуць адзінае рацыянальнае рашэньне ў гэтай сытуацыі - адаслаць Таню назад”, -- сказаў беларускі дыплямат.

Адразу пасьля падзеяў 5 жніўня, калі Таня Казыра адмовілася разам з астатняй групай беларускіх дзяцей вяртацца дадому, афіцыйны Менск заявіў: маўляў, сваё рашэньне дзяўчынка прыняла пад ціскам амэрыканскай сям’і. Было агучана, што гэтага не хацела ні сама дзяўчынка, ні яе 68 гадовая бабуля - апякунка Надзея Новік.

Барысаўская школьніца, аднак, абвергла гэтыя сьцьвярджэньні. Адвакат іміграцыйных уладаў Крыстафэр Кероскі, якога наняла для дзяўчынкі сям’я Запатаў, заявіў, што бабуля ў часе тэлефоннай размовы афіцыйна блаславіла рашэньне ўнучкі.

Згодна з рашэньнем Дзярждэпартамэнту ЗША, Таня Казыра застаецца ў Пэталуме да 25 сьнежня , то бок да сканчэньня тэрміна яе турыстычнай візы. Просьба Казыры аб працягу знаходжаньня ў ЗША будзе разглядацца.

Написать комментарий 26

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях