5 мая 2024, воскресенье, 14:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Пойдут ли партии на бойкот выборов, если власть и дальше будет нарушать их права?

2

Большинство оппозиционных политиков говорит, что снимет кандидатуры своих кандидатов с «выборов».

На пытанне “Народнай волі” адказвалі самі палітыкі.

Сяргей КАЛЯКIН, 1-ы сакратар ЦК Партыi камунiстаў Беларускай:

— Апазiцыя выканае ўсё, што выкладзена ў нашай афiцыйна агучанай пазiцыi. А загадзя даваць адказ на тое, што будзе на фінішы выбараў, я не буду.

Лявон БАРШЧЭЎСКI, старшыня Партыi БНФ:

— Я думаю, што безумоўна. Ёсць тыя кропкi, ёсць той час, калi для гэтага набярэцца дастаткова фактаў i аргументаў. Пераканаўчых не толькi для нас самiх, але i для людзей. Бо, па вялiкім рахунку, у значнай часткі электарату пакуль няма настрою байкатаваць выбары. Таму для шырокамаштабнага байкоту трэба набраць вельмi моцныя аргументы. Яе усё будзе — канчаткова пакажа час.

Аляксандр ДАБРАВОЛЬСКI, член Палiтсавета Аб'яднанай грамадзянскай партыi:

— Можа, і пойдзе апазіцыя на байкот, калi будзе абсалютна вiдавочна, што ўлады наогул не пакiдаюць нiякай магчымасцi для работы з людзьмi. Iншая справа, што гэта павiнна быць усеагульнае рашэнне, якое павiнна прымацца кiраўнiцтвам Аб'яднаных дэмакратычных сiл. Таму такое рашэнне трэба абмяркоўваць i прымаць разам.

Сяргей СКРАБЕЦ, намеснiк старшынi Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады:

— Па-першае, на мой погляд, правы як парушалiся, так i будуць парушацца далей. I чым далей у лес, тым больш будзе наламана дроў. Па-другое, пачатак збору подпiсаў паказаў, што многія людзi проста не хочуць удзельнічаць у «выбарах». Яны не вераць нiкому, не задаволены павышэннем цэн, адносiнамi чыноўнiкаў, карупцыяй… Поўная апатыя! Кажуць, што на выбары iсцi не мае сэнсу, бо праўды ўсё роўна не даб'ешся. А што датычыцца апазiцыi… Натуральна, пэўны сэнс у байкатаваннi выбараў ёсць. I, на мой погляд, большая частка апазiцыйных кандыдатаў усё ж такi здымецца, паколькі выбары ўсё больш і больш ператвараюцца ў фарс.

Андрэй КЛIМАЎ, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусi 13-га склiкання:

— Я думаю, што сёння апазiцыя дзейнiчае ў адпаведнасці са стратэгiяй, якая выпрацавана Еўрасаюзам у адносiнах да працэсу дэмакратызацыi Беларусi. Калi на гэтым этапе Еўрасаюз палiчыць бесперспектыўным удзел у «парламенцкiх выбарах», то апазiцыя, напэўна, так i паступiць. Але калi Еўрасаюз даб'ецца, каб на выбарах былi створаны прыстойныя ўмовы (хоць часу, на мой погляд, на гэта ўжо не засталося), то апазiцыi трэба будзе ўключацца ў агульную стратэгiю. Ад гэтага асноўнага фактару i будзе залежаць удзел апазiцыi ў «выбарах». Хоць мне, як дэпутату Вярхоўнага Савета 13-га склiкання, вiдавочна, што сёння «парламент» нiякiм чынам не ўплывае на палiтычную сiтуацыю ў краiне, паколькi практычна выключаны з працэсу норматворчасцi. Гэта ўсё ў руках выканаўчай улады. Таму, нават калi ў «парламенце» i будзе апазiцыя, яна там надвор'я не зробiць.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях