8 января 2025, среда, 19:20
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Щербацевич, брошенная в 2003 году на разрушение Белорусского лицея, идет в «депутаты»

4

Тамара Щербацевич – кандидат в депутаты по одному из избирательных округов Партизанского района в Минске. В списке кандидатов отмечено, она – директор какого-то лицея. А вот учащиеся другого, знаменитого Белорусского гуманитарного лицея имени Якуба Коласа, хорошо знают, кто такая Щербацевич.

У чэрвені 2003 году, калі ўлады вырашылі зачыніць Коласаўскі ліцэй, менавіта гэтую адыёзную асобу прызначылі дырэктаркай замест нязьменнага кіраўніка Ўладзімера Коласа.

Як паведамляе «Польскае радыё», спадарыня Шчарбацэвіч зь імпэтам тады ўзялася за справу, прыйшла ў ліцэй і засела ў кабінэт. Пачала выклікаць выкладнікаў па адным і схіляць на свой бок. Каму прапаноўвала добры заробак, каму пагражала звальненьнем. Ня вытрымаўшы такой ганьбы, выкладнікі зайшлі ў кабінэт да самазванкі ўсе разам. Якая ж была зьдзіва, калі яны пабачылі пусты пакой. Празь імгненьне высьветлілася, што новая дырэктарка… схавалася ў шафе! Яе з ганьбай выгналі прэч. Назаўтра спадарыня Шчарбацэвіч зьявілася ў ліцэй пад аховай міліцыі. Але яе й слухаць ніхто ня стаў. Пасядзела пару гадзінаў ды сышла. У выніку навязваць новую кіраўнічку прыехаў сам тагачасны міністар адукацыі Пётар Брыгадзін. Але калі ў ягонай прысутнасьці выкладнікі давялі, што Тамара Шчарбацэвіч нават ня можа размаўляць па-беларуску, зьехаў міністар з пустымі рукамі. Урэшце ліцэй афіцыйна зачынілі, і з таго часу ён існуе ў падпольлі.

Таму сёньняшняе балятаваньне на «дэпутата» Тамары Шчарбацэвіч выглядае як зьдзек. Па іроніі лёсу, якраз у гэтай выбарчай акрузе жыве славуты перакладчык Васіль Сёмуха, які чытае ў Беларускім ліцэі аўтарскі курс па літаратуры. Спадар Васіль кажа, што яго ажно страсанула, калі ён пабачыў па ўсім раёне агітацыйныя плякаты Шчарбацэвіч, дзе яна трымае на руках нейкую дзяўчынку. Сёмуха з горкай усьмешкай зазначае, што да гэтай мадам дзяцей увогуле падпускаць нельга.

Тады, у 2003 годзе, спадар Васіль Сёмуха быў адным з актывістаў выгнаньня самазванкі з Коласаўскага ліцэю. Зараз, кажа перакладчык, трэба гнаць яе з кандыдатаў у дэпутаты.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях