Журналисты ответили коммунистам
7- 15.09.2008, 12:08
Во время пресс-конференции лидеров ОДС председатель Партии коммунистов Белорусской (ПКБ) Сергей Калякин раскритиковал белорусских журналистов за публикации, в которых содержатся критические высказывания в адрес коалиции демократических сил.
«Я магу ўявіць, як сябе адчуваюць міжнародныя назіральнікі і еўрапейскія паслы, калі яны чытаюць, што пішацца ў Інтэрнеце, — заявіў журналістам С. Калякін. — Там ужо і пахавалі АДС, і ўсё развалілася, і пажар, і каравул, і ўвогуле нічога не зразумееш».
Па словах С. Калякіна, інфармацыя, якая паступае са СМІ і Інтэрнета, «абсалютна не адпавядае рэаліям, якія ёсць сёння» і «ідзе на шкоду Беларусі». «Я гэта хачу вам гэта сказаць, бо вы з’яўляецеся людзьмі, якія даносяць інфармацыю і фармуюць грамадскую думку не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі», — падкрэсліў С. Калякін, звяртаючыся да прысутных журналістаў.
«Уся гэта сітуацыя з раздраямі…можа прывесці да таго, што мы можам страціць суб’ектнасць як удзельнікі вызначэння будучыні Беларусі, — заявіў лідэр ПКБ. — Гэтага нельга дапусціць, таму нашы высілкі, у тым ліку і саступкі адзін аднаму ў тактычных пытаннях, каб захаваць адзінства дэмакратычных сіл, якраз і выкліканы заклапочанасцю пра лёс Беларусі. Як бы яго не вырашылі без дэмакратычнай супольнасці. А такія думкі, на жаль, з’явіліся, таму што пачалі казаць, што няма суб’екта, з якім можна размаўляць у Беларусі з боку дэмакратычных сіл…», — зазначыў С. Калякін.
Прэс-служба БАЖ нагадвае, што ўзаемадачыненні дэмакратычных палітыкаў з недзяржаўнай прэсай былі тэмай асобнага круглага стала, які адбыўся яшчэ ў пачатку чэрвеня. Тады лідэр ПКБ, як і іншыя прадстаўнікі палітычных сілаў, выказваўся ў гэткім жа рэчышчы. «Сёння мы з вамі павінны ўсвядоміць, што знаходзімся ў адной лодцы. І калі мы разам не будзем змагацца за каштоўнасці дэмакратыі і займацца ў пэўнай ступені прапагандай, ні вы, ні мы не будзем мець ніякай перспектывы, так і застанемся ў гэтым інфармацыйным гета», — падкрэсліў тады С. Калякін.
«Я вымушаная нагадваць, што прэса, нягледзячы на сітуацыю ў краіне, не павінна абслугоўваць ні палітычныя рухі, ні асобных палітыкаў, — падкрэсліла на сустрэчы старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна. — Дзеля гэтага самі партыі, палітычныя рухі ці суб’екты палітыкі павінны ствараць сваю палітычную прэсу… Наш прафесійны інтарэс – гэта дыялог у грамадстве і з грамадствам…».