8 января 2025, среда, 18:49
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В сентябре в Минск снова прилетал Борис Березовский

7

Это утверждает Марк Зельцер, брат адвоката из США Эммануила Зельцера, осужденного на три года заключения по обвинению в коммерческом шпионаже против Беларуси.

Паводле Марка Зэльцэра, Барыс Беразоўскі прыляцеў у Менск 16 верасьня на прыватным самалёце і вярнуўся на ім у Лёндан 18 верасьня. Марк Зэльцэр спасылаецца на крыніцы ў Вялікабрытаніі. Паводле гэтых крыніц, самалёт Барыса Беразоўскага маркі “Бамбард’е” (хваставы нумар VP-CEB) вылятаў у Менск з аэрапорту Лутон, да якога прыпісаны. Мэты знаходжаньня ў Менску Барыса Беразоўскага Марку Зэльцэру невядомыя. Пры гэтым Марк Зэльцэр кажа, што гэтым разам Барыс Беразоўскі не наведваў у турме ягонага брата, Эмануіла Зэльцэра. Марк Зэльцэр паведаміў “Радыё Свабода”, што 18 верасьня праінфармаваў амбасаду Расеі ў Беларусі пра візыт у Менск Барыса Беразоўскага, які абвешчаны ў Расеі ў вышук.

Нагадаем, паводле Марка Зэльцэра, Б.Беразоўскі раней быў у Менску ў жніўні, прычым двойчы. Першы раз ён выступіў сьведкам на судзе над Эмануілам Зэльцэрам, а падчас другога візыту ў канцы жніўня расейскі алігарх-уцякач нібыта наведваў яго ў турме і дамагаўся, каб той прызнаў сябе вінаватым.

У дыспэтчарскай службе аэрапорту “Менск-1” паведамілі, што ніводзін прыватны самалёт 16 верасьня туды не прылятаў. У даведцы аэрапорту “Менск-2” адмовіліся даваць зьвесткі пра прылёты прыватных самалётаў, спаслаўшыся на правілы бясьпекі. “Мы даем зьвесткі толькі пра пасажырскія рэйсы. Адносна прыватных вам патрэбны адмысловы дазвол на гэтыя зьвесткі”, — патлумачылі ў даведцы.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 2 сакавіка ў Менску, куды ён прыляцеў на прыватным самалёце Барыса Беразоўскага. Паводле зьвестак, Эмануіл Зэльцэр выконваў даручэньні адносна спадчыны грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі, які памёр у Лёндане. Пазьней зьявіліся зьвесткі, што на частку капіталу Бадры Патаркацышвілі нібыта мае прэтэнзіі яго былы кампаньён Барыс Беразоўскі.

У размове з карэспандэнтам “Свабоды”, якая адбылася два тыдні таму, Барыс Беразоўскі адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра свае візыты ў Менск у жніўні. Адносна прэтэнзіяў на спадчыну Бадры Патаркацышвілі Барыс Беразоўскі сказаў, што “прэтэндуе толькі на свае грошы”.

Написать комментарий 7

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях