22 декабря 2024, воскресенье, 22:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Віталь Рымашэўскі: Нічога такога, што магло б пашкодзіць іншым, я не пісаў

65
Віталь Рымашэўскі: Нічога такога, што магло б пашкодзіць іншым, я не пісаў

Віталь Рымашэўскі, які быў вызвалены пад падпіску ад нявыездзе, пад ціскам КДБ быў вымушаны адмяніць сваю сённяшнюю прэс-канферэнцыю.

Прэс-службе БХД удалося пагутарыць з экс-кандыдатам у прэзідэнты.

- Па-першае, віншую вас з вызваленнем. Што вы можаце паведаміць пра абставіны вашага вызвалення, дакладней, змены меры стрымання?

Дзякуй за віншаванне!

Па-першае, сёння, 4 студзеня ў 11 гадзін павінна была адбыцца мая прэс-канферэнцыя на гэты конт. Але ўчора, пасля таго, як я даў некалькі каментароў для “Нашай Нівы”, мяне выклікалі ў КДБ і паведамілі, што мая прэс-канферэнцыя будзе разглядацца як парушэнне падпіскі аб неразгалошванні тайны следства. І што ў любым выпадку правесці яе мне не дадуць, а мая мера стрымання ў любы момант можа быць зноў заменена на знаходжанне пад вартай.

Па-другое, я не лічу сябе на свабодзе, пакуль у зняволенні знаходзяцца мае сябры і паплечнікі, іншыя кандыдаты. І я, як магу, буду спрыяць іх вызваленню.

Я дзякую ўсім, хто праявіў сваю салідарнасць з намі, хто выказаў сваю падтрымку Я быў здзіўлены, колькі людзей перажывала за мяне, малілася, выказвала словы падтрымкі маёй сям’і. Гэта быў для мяне прыемны сюрпрыз.

- А што вы можаце сказаць пра змест запіскі на імя кіраўніка дзяржавы?

Я сапраўды пісаў такую запіску, але, на жаль, пра яе змест паведаміць не магу, паколькі я даў падпіску аб неразгалошванні тайны следства. Магу толькі запэўніць, што нічога такога, што магло б пашкодзіць іншым, я ў ёй не пісаў.

- Якія вашы далейшыя планы?

Цяжка казаць пра нейкія планы ў маім становішчы. Я буду рабіць усё, каб дабівацца вызвалення іншых затрыманых па гэтай справе. Сваё вызваленне я расцэньваю, як маленькі шанец, як першы крок уладаў.

- А што вы можаце патлумачыць тым, хто ў сваіх каментарах называе вас здраднікам?

Мая пазіцыя, нягледзячы ні на што, застаецца нязменнай. Хай перачытаюць тое, што я казаў да 19 снежня.

Усім сваім зламыснікам я кажу – не радуйцеся, а паплечнікам – не турбуйцеся, мая пазіцыя засталася нязменнай, яна такая, якая была да 19 снежня, 19 снежня і пасля 19 снежня. Такая яна застаецца і зараз, і ніякія тлумачальныя лісты яе не зменяць. Я зараз не магу агучваць шмат якія рэчы, тым не менш яшчэ раз падкрэсліваю, што мая пазіцыя застаецца ранейшай, такой, што была агучаная падчас выбарчай кампаніі.

Написать комментарий 65

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях