19 декабря 2024, четверг, 8:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Яўген Васьковіч выйшаў з карцара

4
Яўген Васьковіч выйшаў з карцара

24 лістапада зняволенага сябра БХД Яўгена Васьковіча, які зараз утрымліваецца ў крытай турме № 4 горада Магілёва, наведаў адвакат.

Васьковіч нарэшце выйшаў з карцара, дзе ўтрымліваўся цэлы месяц. Яўген распавёў пра лісты падтрымкі, "візіт" у іх турму Андрэя Саннікава і сваё жаданне сустрэцца са святаром.

Як паведаміў прэс-службе БХД адказны сакратар Дзяніс Садоўскi, адвакат сустрэўся з Яўгенам Васковічамў 2-й палове дня:

"Васьковіч ужо выйшаў з карцара, знаходзіцца ў камеры з 3-ма іншымі зняволенымі. Скаргаў па ўтрыманне і сукамернікаў Яўген не мае. Пасля выхаду з карцара яму перадалі пачак газетаў і лістоў, што прыйшлі на яго імя. З іх Васковіч адзначыў ліст ад Паўла Севярынца: унутры каперэты, падпісанай Севярынцам, ляжаў чысты ліст паперы з адзнакай, што перапіска паміж Васьковічам і Севярынцам забароненая."

Толькі з газетаў Яўген Васьковіч даведаўся, што ў іх турму прывозілі Саннікава. Ніхто са зняволеных яго не бачыў. Саннікава трымалі ў асобным боксе, як "вельмі важную асобу". Кантактаваць з ім, паводле інфармацыі Васьковіча, было немагчыма.

Таксама Яўген Васьковіч напісаў заяву пра спатканне з каталіцкім святаром. "БХД са свайго боку будзе прыкладаць усе намаганні, каб Яўген змог сустрэцца са святаром, будзем кантактаваць з ксяндзамі на гэты конт", - заўважыў Садоўскі. - "Настрой у яго бадзёры, ён адрасціў бакенбарды. Перадаваў прывітанне і падзяку за падтрымку."

Нагадаем, Яўгену Васьковічу за пастаянныя "парушэнні" рэжым утрымання змянілі з агульнага на ўзмоцнены і перавялі ў крытую турму № 4 горада Магілёва. А там яго цэлы месяц, з 19 кастрычніка па 19 лістапада, пратрымалі ў карцары.

Васьковіча затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці зь беларускімі палітвязнямі. Яго абвінавацілі ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сваім апошім слове хлопец назваў сябе ліцьвінам і дадаў, што яго святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці: "За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная". Скончыў Васьковіч свой кароткі выступ воклічам: "Жыве Беларусь!".

Хаця хрысціянскія дэмакраты не падтрымліваюць такіх метадаў супраціву, наш абавязак - маліцца за Яўгена, дапамагаць яму і ягоным родным дзеля таго, каб малады хлопец мог зразумець: "не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром" (Рым., 12:21). БХД заклікае дасылаць палітвязню лісты са словамі з Пісання. Лісты падтрымкі неабходна пісаць на адрэсу: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях