29 марта 2024, пятница, 4:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Паўстанцы Каліноўскага: не рамантыкі, а прагматыкі

15
Паўстанцы Каліноўскага: не рамантыкі, а прагматыкі

У паўстанцаў 1863-64 гадоў былі мізэрныя шанцы на перамогу.

Іх сілы двойчы ўступалі расейскім, на зброю маглі разьлічваць толькі некалькі тысяч, а заходнія сталіцы не асабліва пераймаліся чужымі праблемамі. У палітычным і вайсковым сэнсе паўстаньне было ня проста паразай, а катастрофай. Тысячы патрыётаў заплацілі за яго жыцьцём, тысячы былі сасланыя ў Сібір, тысячы страцілі маёмасьць. Пасьля паўстаньня на землях былога Вялікага княства й Польшчы было ўведзенае фактычна ваеннае становішча. Здавалася б, ніякіх перамог, адныя страты.

З сёньняшняй пэрспэктывы можа здавацца, што рашэньне пра пачатак паўстаньня было памылкай за якую давялося заплаціць вельмі высокую цану. Хапае разумных, якія сьпяшаюцца вучыць, што трагедыя 1863-64 гг. павінна паслужыць сучасьнікам урокам, во, маўляў, нельга высоўвацца супраць мацнейшых, калі няма шанцаў перамагчы.

Паўстаньне 1863-64 гг., насуперак досыць пашыранаму ўяўленьню , не было проста рамантычнай ідэяй маладзёнаў, якіх расьпірала энэргія і ўзбуджалі патрыятычныя лёзунгі. Гэта быў адказ на гады прыгнёту, немагчымасьць рэалізаваць сябе. Гэта была нянавісьць за гады крыўды. Што павінен быў рабіць народ пад акупацыяй, бачачы сваю бызвыходнасьць?

Гэта адвечная спрэчка, ці варта, калі хтосьці дае нам у морду, адказаць, ці пабачыўшы, што ён мацнейшы, папрасіць прабачэньня? Тады можна спытаць, а які сэнс увогуле бараніцца ад ворага, можа тады здавацца на пачатку, калі яго армія мацнейшая?

Калі б паўстаньня не было, а зь ім не было й прагі да жыцця ў свабоднай і незалежнай Айчыне, то гэта нічога не зьмяніла б у лепшы бок. Ніхто не зьбіраўся ператвараць Паўночна-Заходні край у Беларусь. Паўстаньне ж стала яшчэ адным крокам да вызваленьня.

У гэтым канфлікце былі два бакі: адныя хацелі быць свабоднымі, а іншыя хацелі гэтую прагу да свабоды задушыць. Мы былі на слушным баку. Варта памятаць пра гэта і ўшанаваць паўстанцаў. За іх адвагу й мужнасьць, за супраціў гвалту, за бескапраміснасьць.

Калі пачалося паўстаньне, то жонка правадыра паўстанцаў Рамуальда Траўгута спытала ў мужа: “Ці ёсьць сэнс у гэтым паўстаньні”. Траўгут адказаў: “Ня ведаю, ці ёсьць сэнс, але ёсьць неабходнасьць”.

Учынак паўстанцаў – гэта урок вялікай годнасьці. Сёньня шмат хто называе іх рамантыкамі і ідэалістамі. Але гэта былі ці не самыя прагматычныя героі нашай гісторыі. Тое, за што яны змагаліся, ёсьць. Тыя, супраць каго яны змагаліся, далёка ня тыя й ня там, што ў 1864 годзе.

Дзмітрый Гурневіч, Polskie radio

Написать комментарий 15

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях