Velcom распачынае рэкламную кампанію па-беларуску (Відэа)
20- 12.10.2013, 12:07
- 11,656
Рэкламная кампанія «Заўтра пачынаецца сёння» распрацаваная літоўскім рэкламным агенцтвам Not perfect.
Гэтае ж агенцтва распрацоўвала ролік «Час упэўненых», за які было ўганараванае другім прызам на фестывалі беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! 2013, паведамляе «Радыё Свабода».
Ролік паказвае перавагі і магчымасці сучасных тэхналогіяў для звычайны карыстальнікаў:
«Smart-тэхналогіі сёння дапамагаюць рабіць тое, што ўчора здавалася немагчымым. Вы ведаеце самі: двух выклікаў дастаткова, каб зняць кінастужку, трох - каб выклікаць таксоўку. Тэхналогіі падлічваюць, колькі кіламетраў вы прабеглі, сочаць, каб не заснулі за стырном, і забяспечваюць сувязь з самымі роднымі. Чаго чакаць заўтра? Глядзіце самі»
Агучваў - актор Алесь Малчанаў.