Паэтычнае свята ў гонар Анатоля Сыса
4- 24.10.2013, 20:15
- 7,838
26 кастрычніка адбудзецца паэтычнае свята ў гонар Анатоля Сыса «Дух – гэта, людзі, Я!».
На радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна збяруцца літаратары, прыхільнікі творчасці, землякі. У восьмы раз на падворку роднае хаты паэта будуць гучаць вершы, песні, успаміны, паведамляе Саюз беларускіх пісменнікаў.
У 12 гадзін плануецца ўскладанне кветак да помніка на магіле паэта. Пачатак паэтычнага свята на падворку сядзібы а 13-ай гадзіне.
Возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава, Вальжына Цярэшчанка, Андрэй Мельнікаў ды іншыя.