banner1 banner1 banner1

4.02.2013

Прарок і сумленне важная новость 24

12:56, Зміцер Дашкевіч, спецыяльна для charter97.org — Мнение

Прарок і сумленне

Сайт charter97.org працягвае друкаваць артыкулы палітвязня Змітра Дашкевіча з турмы.

Нехта Аляксей Мацавіла, адзін з набліжаных да цела, - як гавораць, - ідэолагаў, да амплуа блогера схільнасці не мае, але для сайту БелТА зрабіў выключэнне і змясціў допіс, камусьці даказваючы, што Дашкевіч не сумленне і не прарок нацыі, як бывае пішуць на некаторых форумах, а нацыі казус.

    Адразу прызнаюся, што блогерствам не захапляюся таксама (на гэтым пачынаецца агульнасць нашых поглядаў і сканчваецца), але зраблю выключэнне і для таварышча Мацавілы і для сайта “Хартыі”, да якога так няроўна дыхае названы ідэолаг.

    “Дарэчы, па назіраннях маіх і калег, прыкладна дзве траціны аўдыторыі гэтага сайта наведваюць яго па службовай неабходнасці, а не задавальнення дзеля, але гэта так, да слова”, - так Мацавіла пачынае свой допіс пад назваю: “Сумленне нацыі, ці казус Дашкевіча”. Канешне, не проста да слова ўставіў тут прапагандыст пра “Хартыю”, а па той прычыне,  што інтарэс да “Хартыі” як крыніцы інфармацыі значна перавышае цікавасць да “Саўбеліі”. Так, выпускі “СБ-БС” выходзяць накладам прыблізна па 400 тысяч, а charter97.org хаця б раз у тыдзень наведвае блізу 600 тысяч чалавек. Такі стан рэчаў дзікі для дзяржідэалогіі, яго не могуць спасцігнуць, і імкнуцца чымсьці апраўдаць. Вось Мацавіла і прыдумаў пра 2/3 наведнікаў, патлумачыўшы іх візіты да флагмана незалежных СМІ службовымі абавязкамі. Але забыўся, відаць, небарака, што мы ж з вамі можам скарыстацца адмысловымі прыемамі: дзяленнем і памнажэннем. І што тады выходзіць? Тады выходзіць, што ў Беларусі 400 тысяч чыноўнікаў, каторым ставіцца ў службовы абавязак хаця б адзін працоўны дзень на тыдзень, але прысвяціць вывучэнню “Хартыі”. Уяўляеце сабе такі прыкол?! Прыслужнікі мо апеляваць паспрабуюць да таго, што 400 тысяч саўбелаўскіх – усе да аднаго адэпты неарабства пад назваю “Дэкрэт № 9”?  Дык я тут жа зазначу, што да мяне ў камеру, як і ў кожную камеру Т-1, штодня прыносяць нумар “СБ-БС”, хоць я ніколі і не падпісваўся на гэтае выданне і не думаю, што падпісваўся хто-небудзь іншы з жыхароў гарадзенскае турмы. Але гэта так, да слова. Тым больш я зусім не наракаю, мне, наадварот, вельмі цікава ведаць з першакрыніц, каго ўсе ж ненавідзіць загадчык усяе культуры “Саўбеліі” Папова: беларусаў, Лукашука ці пытаннечка.

   Такім чынам, 2/3 чынавенцтва на  charter97.org – гэта была толькі першая хлусня прапагандыста і толькі ў першым сказе. Цяпер непасрэдна пра казусы. Усе яны будуюцца на інтэрпрэтацыі вырваных цытатаў з кантэксту маіх двух артыкулаў: “Паміж Захадам і Усходам” (IV, 2010) і “Не бойцеся рускіх” (IX, 2010). Мацавіла праводзіць трэпанацыю:

1) Итак, сравним некоторые места.

«Наша «агульная гісторыя» з Расеяй праектуецца ў мяне на наступны вобраз. Прыходзіць сусед да сваёй суседкі і гаворыць. — Ты будзеш жыць са мною! Тая яму: — Не, дзякуй, у мяне свая гаспадарка, вось і дзеткі гадуюцца, — гаворыць яна і паказвае на трох хлапцоў і калыску з двума дзяўчынкамі-немаўляткамі пасярод хаты. Тады сусед дастае наган і з крыкам. — А цяпер будзеш?! — Страляе ў яе старэйшага сына. Дзіця замертва падае, а маці, кідаючыся на цела сына, галосіць. — Не, ня буду! Тады сусед з вар’яцкім тварам страляе ў сярэдняга сына і раве. — Ты будзеш са мною жыць?! Маці ў страшэнным жаху крычыць. — Не, людажэр, ня буду! Тады сусед наводзіць наган на яе малодшага сына і з крываваю ўхмылкаю запытвае. — Дык ты будзеш са мною жыць ці не? Ужо вар’яцеючая маці кідаецца да апошняга сына і, затуляючы яго сваімі грудзьмі, выдыхае. — Так, буду. Жывуць яны такім чынам год, другі. У рэшце рэшт мінае многа часу. Адчуваючы хуткую сьмерць, маці вырашае распавесьці сваім дзецям пра тое, хто сапраўды той, каго яны называюць «бацькам». Даведаўшыся жахлівую праўду, дзеці загадваюць суседу вымятацца ў сваю хату. Аднак той, усур’ёз абураны, пачынае крычаць. — Дык як гэта так?! Я ж вас расьціў! Мы ж 70 год разам жылі ў адной хаце! Мы ж з вамі — адна сям’я!».

То был апрель. А вот сентябрь.

«Баяцца прарасейскага кандыдата -  тое ж самое, што баяцца ваўкоў ды не хадзіць у лес. Таму ў дадзенай сытуацыі лепш і на выбары не хадзіць, ды і палітыкай увогуле не займацца. Страшна ж: прыйдзе расейскі мядзьведзь і ўсіх задзярэць. Дэмакратам трэба зразумець тое, што зразумела любому здароваму чалавеку ў нашай краіне: расейскі ўплыў яшчэ гадоў 50 (і добра калі толькі 50) будзе адным з вырашальных у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі. Адразу пасьля краху рэжыму Лукашэнкі сюды прыйдзе Расея. Прыйдзе, каб рэалізоўваць свае нацыянальныя інтарэсы — каб скупіць ня скупленыя пры Лукашэнку «прадпрыемствы-монстры» і «ўбудаваць іх у расейскія карпаратыўныя ланцужкі» (паводле праграмы У.Някляева), каб далей забясьпечыць дзяржаўнасьць расейскай мове, каб мець буфэрную зону перад НАТО і г.д., і г.д. Рабіцца ж ўсё гэта будзе праз нармальныя дэмакратычныя мэханізмы і інстытуты».

Так все-таки, чего же на самом деле Дмитрий ждет с Востока: «соседа с наганом» или «нормальных демократических механизмов и институтов»?

    Гэта, як я разумею, быў першы рух скальпеля, і таму я адразу ўношу яснасць: ніколі і нідзе, ні я і ні адзін іншы чалавек, каторы яшчэ пры памяці, не мог бы заявіць, што чакае з Усходу дэмакратычных механізмаў. Як можна чакаць з Расеі таго, што яны і самі не ведаюць, дзе браць. Гэта тое ж самае, што прасіць сляпога правесці цябе праз бураломны лес да жыватворчай крыніцы.

    Я ж у першым выпадку пісаў толькі пра тое, што нашае “сяброўства” з Масковіяй першыя два стагоддзі ад яе ўтварэння асвечаны 15 войнамі паміж намі і скончылася падзеламі нашага краю і далучэннем яго да Расеі. Канешне, далучылі нашых продкаў да Крамля па-братэрску. Толькі па-братэрску на ўсходні лад: у якасьці рабоў. Брацтва нашае цягам 70 год камуністычнага тэрору было гэткім жа добраахвотным, алегарычны вобраз чаго я і змясціў у артыкуле “Паміж Захадам і Усходам”.

    У другім выпадку мною канстатавана толькі тая рэальнасць, паводле якой Расея там, дзе яна не можа навязваць сваю волю падтрымоўваючы дыктатуру, яна выкарыстоўвае дэмакратычныя працэдуры (Прыбалтыйскія краіны). І, здаецца, чорным па белым напісана пра гэта, але ж не, выпісвае  Мацавіла, што чакае нехта з Белакаменнай “дэмакратычных працэдур”. Як трапна заўважыў адзін з “нячэсных”, паводле гебельскаўскай тэрміналогіі, журналістаў В. Марціновіч, такая ўжо доля дзяржідэолага: аспрэчваць існае і выдумляць неіснуючае.

Ідзем далей па казусах:

2) Непонятно и в чем принципиальная позиция Дашкевича в вопросе, стоит ли поддерживать действия белорусской власти по отстаиванию суверенитета.

С одной стороны, «У выпадку, калі такія зрухі зьнешняй палітыкі адбудуцца, дэмакратычныя сілы, натуральна, павінны іх падтрымаць. Бо ў сваёй дзейнасьці мы мусім кіравацца найперш нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі, а не кароткачасовымі пратэстнымі лозунгамі. Як мы выступалі за незалежнасьць Беларусі 14 гадоў таму, калі Лукашэнка ствараў саюзную дзяржаву, так мы выступаем за незалежнасьць нашай краіны і цяпер, калі заклікі да самастойнасьці бярэ на ўзбраеньне і сам старшыня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы» (апрель).

С другой – «Даходзіць да такога маразму, што некаторыя прапануюць падтрымаць у гэтай калатнечы кіраўніка трох антыканстытуцыйных пераваротаў … тэарэтычна можа зьявіцца і горшы за Лукашэнку палітык. Але ніхто мне не дакажа, што ў дадзенай сытуацыі паэт ці санітарка будуць жахлівейшымі за яго» (сентябрь).

Пацвярджаю, прынцыповая пазіцыя ў тым, што трэба падтрымоўваць тыя дзеянні рэжыму, якія адпавядаюць беларускім нацыянальным інтарэсам. Але калі я ўхваляю забарону Гарантам на продаж чарніл, дык ці азначае гэта, што я павінен і на выбарах галасаваць за таго, хто 18 год залівае гэтая самыя чарнілы ў дэградаваныя мазгі айчынных гурманаў? І калі я падтрымоўваю вымушаную для Лукашэнкі, пад цяжарам вонкавых абставінаў, палітыку ўмацавання суверэнітэту нашае краіны, дык ці гэта мяне абавязвае падтрымоўваць таго, хто ўжо 18 год гэтым суверэнітэтам гандлюе направа-налева?

    Таму я і адзначаю, што пры дэмакратычным ладзе ніводзін палітык, нават калі і знойдзецца гэткі жадаючы, не здолее так цынічна выстаўляць на панэль дзесяцімільенны народ: то б’ю сябе ў грудзі, што, у адрозненне ад пятае калонны, ніколі не прадам бюджэтнаўтворчыя “Белтрансгаз” і “Салігорскалій”; то б’ю сябе ў грудзі і прадаю іх; то пагражаю Расеі другой Чэчнёй на Усходзе; то ствараю з ёю ж АДКБ і супольнае войска. Немажлівымі будуць такіе манеўры на 180 градусаў туды-сюды па адной простай прычыне – па прычыне наяўнасці дэмакратычных працэдураў кантролю. З увагі на гэта я і сцвярджаў у артыкуле за IX, 2010, што ў электаральнай “кампаніі-2010”, небяспечным для беларускай незалежнасці быў толькі адзін чалавек ініцыятар трох антыканстытуцыйных пераваротаў.

    Захоплены “лагічнасцю” аналітыкі сваей, адзін з рупароў агітпрому падводзіць выснову:

3) Что же успело так кардинально поменяться за четыре месяца, что Дашкевич запел «за упокой» там, где раньше пел «за здравие», и наоборот? Он сам подсказал, где искать ответ:

“Наўрад ці многія з тых палітыкаў і палітолягаў, якія так упарта гарланяць аб «прарасейскім кандыдаце» і колеры ягоных грошаў, могуць ня ведаць паліткухні суседніх краінаў. Ня думаю таксама, што нехта зь іх адмовіўся б узяць пару мільёнчыкаў на зьвяржэньне Гаранта стабільнасьці, калі б ім тое прапанавалі эўрапейскай капустай, якая расьце не ў Брусэлі, а ў Маскве. І хутчэй за ўсё найбольш зацята галосіць аб жахлівых расейскіх грошах як раз той, хто сам вельмі ласы на іх быў б, ды ці сілёнак малавата іх здабыць, ці мазгоў”.

Такой вот казус Дашкевича: где “капуста” – туда, извините, и козлы.

    Я выбачаю і тлумачу яшчэ раз: “казёл” – гэта той, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй зоны/турмы і з’яўляецца ейнаю часткаю. Я ж ніколі не прыслужваў ні там, за мурамі, ні тут. Апошнім жа выказваннем, вырваным з артыкула “Не бойцеся рускіх”, я спрабаваў з псіхалагічнага пункту гледжання патлумачыць той вэрхал пра прарускасць, які ўзняўся вакол аднаго з кандыдатаў і ягоных рэсурсаў: праблема не ў грошах, а ў тым, хто іх здолеў знайсці на сваю дзейнасць.

    Безумоўна, гэта не першасны фактар і далека не самы вызначальны, але злачыннага ў грошах,  саміх па сабе,  нічога няма. Злачыннасць можа палягаць толькі ў злачыннай мэце. Таму нават фарысэі не пажадалі юдаўскія срэбранікі класці ў храме, а набылі за іх поле для могілак (гл. Мц. 27:4-7). У той жа час, у Самога Хрыста з вучнямі Ягонымі быў бюджэт, які выкарыстоўваўся для абвяшчэння Добрай Весткі (гл. Яна 12:6). Заведваў жа капшуком з бюджэтам той самы Юда, і грошы ад гэтага нячыстымі не сталіся. І калі нехта здолеў на Захадзе ці на Усходзе, канешне, не гандлюючы ні сумленнем сваім ні каштоўнасцямі, здабыць на развіцце грамадзянскай супольнасці ці нацыянальнай культуры, дык можна толькі парадавацца і за чалавека гэтага, і за справу Беларушчыны.

    Таму я магу дазволіць сабе сказаць адкрыта, нават калі нехта закляйміць мяне пасля такога “прарускім”, што з гатоўнасцю прыму для святой справы аднаўлення канстытуцыйнага ладу пару апламбаваных вагонаў ад сваіх расейскіх сяброў, з каторымі трываў калымскія зімы ў дзіцячым садку. Перакананы, што той-сёй з маіх сібірскіх землякоў пару нафтавых радовішчаў павінен мець і не адмовіцца дапамагчы аднапалчаніну, з каторым прайшоў па снягах Магаданшчыны ад ясляў да малодшага школьнага веку.

    Напрыканцы хацеў бы супакоіць ідэолага Мацавілу і іншых супрацоўнікаў Міністэрства Гебельса: ніколі не імкнуўся быць ні сумленнем нацыі, ні прарокам – гэта надта святыя катэгорыі, каб імі апеляваць на нашым узроўні. Быў у ХХ ст. у народа нашага прарок – Купала, было і сумленне – Быкаў. Першага распялі, другога аплявалі. Таму і сядзім дагэтуль у засенях смерці. Але радавацца прапагандыстам не трэба – XXI ст. мусіць такі нарадзіць і прарока, за якім пойдуць, і сумленне, якое будуць слухацца.

Зміцер Дашкевіч, Мазыр, ПК-20, спецыяльна для charter97.org


Написать комментарий (24)


Новости
по теме

Экспорт




Погода в Беларуси

   24.11   25.11 
Брест Дождь+2
-1
Дождь+2
-1
Витебск Небольшая облачность0
-3
Небольшая облачность0
-3
Гомель Солнечно+4
-4
Солнечно+4
-4
Гродно Дождь со снегом+1
-2
Дождь со снегом+1
-2
Минск Небольшая облачность+1
-2
Небольшая облачность+1
-2
Могилев Ясно+2
-4
Ясно+2
-4

Курсы валют Национального банка

Валюта  23.11.14  24.11.14
EUR13 520,0013 520,00
USD10 780,0010 780,00
RUB235,00235,00



Вчера на сайте:

посетителей 268409
просмотров 1427699

пн вт ср чт пт сб вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версия сайта

Конституция Республики Беларусь:

"Статья 34. Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды..."

Подписка

       

Введите ваш e-mail: