28 марта 2024, четверг, 22:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Імша па-беларуску ў Варшаве

3
Імша па-беларуску ў Варшаве

Ідэя святой iмшы па-беларуску ўзнікла яшчэ ў 2001 годзе ў беларускіх студэнтаў, што вучыліся ў Варшаве.

Тады беларусаў у польскай сталіцы было зусім няшмат, і ідэя заставалася ідэяй аж да 2004 года. Ва ўніверсітэт кардынала Стэфана Вышынскага прыехаў вучыцца а. Аляксандр Амяльчэня, які пасябраваў з беларускімі студэнтамі і пачаў цэлебраваць iмшу па-беларуску, паведамляе Catholic.By.

Першыя iмшы адбываліся ў капліцы Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага, пазней — у касцёлах, дзе служылі святары з Беларусі: некаторы час у дамініканаў, пазней у варшаўскіх капуцынаў, пасля беларусаў гасцілі варшаўскія базыльяне, пазней палатыны. Ад восені 2012 года сустрэчы абываюцца зноў ў дамініканаў, дзе святую iмшу для беларусаў цэлебруе а. Віталь Сапега. Беларуская iмша адбываецца раз на 2-3 тыдні.

У беларускай ментальнасці яшчэ засталася думка, што, калі хтосьці каталік, — значыць паляк. Таму, апынуўшыся ў Польшчы, шмат хто з беларусаў стараецца асімілявацца, і патрэба маліцца па-беларуску, зрэшты як і размаўляць па-беларуску ці падтрымліваць сувязі з суайчыннікамі, дзесьці знікае. У Польшчы шмат магчымасцяў быць актыўным ў касцёле: ёсць душпастарствы для дзяцей, моладзі, малітоўныя групы і супольнасці — кожны можа знайсці нешта для сябе.

На сустрэчы прыходзяць не толькі католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій, няверуючыя. Часамі завітваюць сябры —палякі, якія хочуць разам з намі маліцца па-беларуску.

Запрашаем беларусаў, якія госцяць, жывуць або вучацца ў Варшаве на святую iмшу ў нядзелю 19 мая ў 14.30. Адрас: Freta 8/10.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях