banner1 banner1 banner1

20.05.2013

«Культура паляпшае жыццё» (Відэа) 3

10:55, — Культура

«Культура паляпшае жыццё» (Відэа)

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – «Культура паляпшае жыццё».

Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская так каментуе новы старт:

«На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія. Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60 % беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую  культуру. Мы ж хочам данесці, што культура – гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве».

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі – паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі – распавядаюць  пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці. Наступны крок – зняць стэрэатып адносна слова «культура» і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская кажа:

«Важна адзначыць, што фраза «Культура паляпшае жыццё» ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і «Кірмашоў праектаў», якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі «Будзьма беларусамі!» – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве».

Он-лайн прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу. Першым у прадстаўленні канцэпту «трымае ўдар» і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў.

Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

 

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым  журналісцкім праекце.


Написать комментарий (3)


Экспорт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...




Погода в Беларуси

   19.09   20.09 
Брест Ясно+22
+11
Небольшая облачность+20
+9
Витебск Солнечно+18
+6
Небольшая облачность+18
+5
Гомель Солнечно+19
+4
Небольшая облачность+19
+8
Гродно Ясно+20
+11
Возможен дождь+19
+8
Минск Солнечно+18
+7
Небольшая облачность+18
+8
Могилев Солнечно+18
+5
Небольшая облачность+18
+7

Курсы валют Национального банка

Валюта  19.09.14  20.09.14
EUR13 560,0013 590,00
USD10 530,0010 540,00
RUB274,50274,00

Мнение


Котел Кирилла

Котел Кирилла

Дмитрий Дашкевич

Тихий уголок для старого диктатора

Тихий уголок для старого диктатора

Владимир Халип

Компромиссы с Путиным

Компромиссы с Путиным

Татьяна Новикова

Кости для фрау Риббентроп

Кости для фрау Риббентроп

Александр Томкович

Выйти на площадь Мира

Выйти на площадь Мира

Наталья Радина



Вчера на сайте:

посетителей 333381
просмотров 1825789

Популярные новости

Путин грозит «взять» за два дня Варшаву, Ригу, Вильнюс и Бухарест (78589)

18.09, 11:15, — Политика

Ощути разницу: Патриарх Филарет во Львове и Кирилл в Красноярске (50479)

16.09, 11:39, — Религия

Бывший следователь прокуратуры: Многие в органах знают правду о похищениях (49527)

16.09, 10:35, — Интервью

Филипп Бридлав: Россия начинает «гибридную войну» против Молдовы (48622)

16.09, 9:26, — Европа

Большая война еще впереди (48548)

13.09, 16:02, — Политика

Бунт в Вологодской области: россияне требуют вернуть беженцев из Донбасса обратно (42733)

15.09, 21:00, — Украина

Страны НАТО начали передачу оружия Украине (40324)

14.09, 11:07, — Украина

Те, кто не хотел учить украинский в Украине, учат башкирский в России (40225)

14.09, 9:35, — Украина

Террористы по ошибке уничтожили около 300 российских военных под Победой (34890)

13.09, 16:35, — Украина

Под Мариуполем сгорела танковая рота Нижегородской мотобригады (33040)

17.09, 10:03, — Украина

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версия сайта

Конституция Республики Беларусь:

"Статья 34. Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды..."

Подписка

       

Введите ваш e-mail: