10 июня 2026, среда, 4:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Ліцьвінаў кут»: адпачынак на тэрыторыі беларускай мовы

8

У самым сэрцы старажытнай Літвы паміж Завоссем і Наваградкам, паблізу маляўнічага возера Свіцязь і таямніча схаванай Варуты месціцца тэрыторыя беларускай мовы – вясковая хатка «Ліцьвінаў кут».

Яе гаспадар запрашаюць на адпачынак сапраўдных беларусаў, а таксама тых, хто хоча вывучыць родную мову, навучыцца размаўляць, думаць і пісаць па-беларуску, піша «Салідарнасць».

Хатку можна арэндаваць. Таксама запрашаюцца адпачываючыя з намётамі. Выгоды пакуль што звычайныя – вясковыя.

«Ліцьвінаў кут» месціцца у Баранавіцкім раёне, вёсцы Мікулічы. Ад яе да возера Свіцязь некалькі кіламетраў.

Даехаць да вёскі можна з аўтавакзалаў Баранавіч і Нагаградка.

Написать комментарий 8

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях