5 мая 2024, воскресенье, 18:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Наста Шпакоўская: Мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм

2
Наста Шпакоўская: Мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм

Гурт Naka прадставіў песню пра даўнюю мару беларусаў.

Кампазыцыя «Чакаем» упершыню прагучала летась на канцэрце Naka piano. Гэта акустычны праект, які заснавала вакалістка Наста Шпакоўская і клявішніца Ірына Кліменка. Акрамя пераасэнсаваных на больш камэрны лад песень гурта Naka у межах гэтага праекту гучаць зусім новыя рэчы. Сярод іх і гэты твор, паведамляе партал tuzin.fm.

«Мяне натхніла на напісаньне гэтай песьні памяркоўнасьць беларусаў. Усеагульнае адвечнае жаданьне перачакаць з думкаю, што ўсе праблемы зьнікнуць неяк самі па сабе, - кажа Наста Шпакоўская. – Гэта тычыцца ня толькі палітычных падзеяў, але і асабістых жаданьняў, уласнай душы. Нашу даўнюю мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм і трымаем у сябе да лепшых часоў. А час гэты ўсё не надыходзіць. На жаль. А мы ўсё чакаем».

Наста кажа, што «Чакаем» застанецца ў вэрсіі голас+фартэпіяна, у электрычнасьці яе рабіць не плянуецца. Акром альбому Naka piano «Чакаем» ўвайшла ў супольны музычны праект «Апошні золак». На он-лайн прэм’еры яна выконвалася разам з клявішнікам Дзьмітрыем Хаменкам.

Фото: ultra-music.com

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях