20 апреля 2024, суббота, 14:02
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Шэрлак Холмс загаварыў па-беларуску

7
Шэрлак Холмс загаварыў па-беларуску

Зборнік апавяданняў Артура Конана Дойла «Прыгоды Шэрлака Холмса» упершыню выйшаў на беларускай мове.

Кніга ўжо ёсць у Цэнтральнай кнігарні, «Акадэмкнізе» і «Кнігах і кніжачках», а неўзабаве з’явіцца і ў іншых кнігарнях, пiша «Прайдзiсвет».

«Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам», - гавроыцца ў ёй.

У кнігу ўвайшлі пераклады, зробленыя Ганнай Янкута, Аленай Казловай, Аленай Пятровіч, Кацярынай Маціеўскай, Аляксеем Арцёмавым. Прадмову да зборніка напісала Кацярына Маціеўская. Дызайн вокладкі – Марыя Мухіна. Некаторыя апавяданні са зборніка друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «ПрайдзіСвет» і газеце «Літаратурная Беларусь», аднак гэта першае асобнае выданне твораў пра Шэрлака Холмса па-беларуску.

Раней у бібліятэцы «PostScriptum» выходзілі зборнікі дэтэктыўнага і містычнага апавядання «Злачынства, сэр!» і «Вусцішны пакой», зборнік выбраных твораў Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» і п’еса Оскара Ўайлда «Саламея».

Написать комментарий 7

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях