28 марта 2024, четверг, 19:53
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 3
+4 +
ок, 17:02, 22.11

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім Нунцыем 15 ліпеня 2011 года і запомніўся Беларусі многімі сваімі ўчынкамі. Сваё прабыванне ў Беларусі Апостальскі Нунцый пачаў з наведвання хворых дзяцей у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах у знак пашаны да пакутаў беларускага народа
За час працы арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Беларусі былі прызначаны адразу чатыры новыя біскупы — яркае адлюстраванне адраджэння Касцёла ў Беларусі і трывалы грунт для будучага росту хрысціянства ў нашай краіне.
Апостальскі Нунцый адразу зарэкамендаваў сябе як вялікі прыхільнік беларускай культуры. Іерарх вывучае беларускую мову, пачаў цэлебраваць святую Імшу на ёй ужо ў 2012 годзе, неаднаразова заклікаў беларускіх вернікаў і духавенства шанаваць і бараніць беларускую мову.
«Дарагія кандыдаты! Вы будзеце служыць народу, які мае сваю гісторыю, сваю культуру, сваю мову, свае надзеі», — казаў арцыбіскуп

Ответить
+4 +
ок, 17:03, 22.11

«Дарагія кандыдаты! Вы будзеце служыць народу, які мае сваю гісторыю, сваю культуру, сваю мову, свае надзеі», — казаў арцыбіскуп новым святарам і дыякану падчас урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў 17–18 жніўня 2012 года.
Прадстаўнік Пантыфіка стаў блізкім да звычайных вернікаў і заўсёды гатовы слухаць пра іх турботы. Гэтак праз асобу Апостальскага Нунцыя Святы Айцец у Рыме зрабіўся бліжэй да беларускіх католікаў.
Таксама прадстаўнік Святога Айца вызначыўся апёкай аб зняволеных у Беларусі. У прыватнасці іерарх наведаў палітычных зняволеных Алеся Бяляцкага, Міколу Статкевіча, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленку, Паўла Сырамолатава, Эдуарда Лобава. Арцыбіскуп перадаў ім вітанні Святога Айца і католікаў, паведаміў вязням, што Касцёл моліцца за іх і іх сем’і.
Апостальскі Нунцый кожны год наведваў Курапаты — месца, дзе ў часы бальшавісцкай няволі былі расстраляны дзясяткі тысяч жыхароў Беларусі. У Курапатах і ў Трасцянцы арцыбіскуп моліцца

Ответить
+4 +
ок, 17:04, 22.11

У Курапатах і ў Трасцянцы арцыбіскуп моліцца за загінулых і зніклых сыноў і дачок Беларусі, але таксама і за будучых яе дзяцей.
Асаблівым сябрам арцыбіскуп Гуджэроцці стаў для моладзі ўсёй Беларусі. Вельмі прыязны і ўсмешлівы, іерарх хадзіў з юнакамі і дзяўчатамі як звычайны пілігрым ці ўдзельнік вулічнай працэсіі, спяваў і маліўся з імі.
Арцыбіскуп пакінуў свой след і ў гісторыі беларускай сталіцы — пры ім пачалося і было амаль скончана будаўніцтва новай Апостальскай Нунцыятуры.
Багатую і разнастайную спадчыну прадстаўнік Святога Айца пакінуў сваім наступнікам!
Беларусь удзячная арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці за ягоную любоў, за натхненне, якое ён перадае нам, і моліцца за іерарха!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован