26 апреля 2024, пятница, 17:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гарадзенскія музыкі адраджаюць мову праз музыку

1

17 траўня ў Гародні прайшоў канцэрт ў бары "City".

Ім распачалася серыя канцэртаў, аб’яднаныя назвай "Кропка(By)Фэст" і канцэпцыяй – папулярызацыя беларускай мовы, паведамляе "Радыё Рацыя".

На канцэрце выступілі мясцовыя гурты, у рэпертуары якіх ёсць песні на беларускай мове. Пра фестываль расказвае Мікалай Скрабец, яго арганізатар і бас-гітарыст гурта "СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!":

- Я не чакаў столькі чалавек. Думаў, будзе каля трыццаці, а па маіх падліках прыйшло каля ста чалавек. Трэба адраджаць у Гародні беларускую мову, і мы хочам адраджаць яе праз музыку. Мы зрабілі фэст, які будзе прасоўваць беларускую мову на андэграундную сцэну Гарадзеншчыны.

Гэтым разам на канцэрце выступілі гурт з жаночым вакалам "Так и надо", "Малыш & КарлсБерг", вядомыя сваім каверам на песню "ляпісаў" "Пастушок", пераможцы Басовішча-2008 гурт "Tłusta Łusta" і арганізатары "СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!".

У планах Мікалая правесці яшчэ як мінімум два канцэрты. З яго слоў, на фэсце будуць выступаць не толькі беларускомоўныя гурты, але ў кожнага ў рэпертуары будуць песні ў тым ліку на мове. Можна будзе пачуць як малавядомыя гурты, так і мясцовыя знакамінасці.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях