29 марта 2024, пятница, 12:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дэвид Бекхэм станет крестным отцом британской принцессы Шарлотты

Дэвид Бекхэм станет крестным отцом британской принцессы Шарлотты
Принца Уилльям и Дэвид Бекхэм
Фото: AP

Знакаміты спартовец будзе мець яшчэ адную ўзнагароду ад каралеўскай сям'і.

Экс-футбаліст Дэвід Бэкхэм стане хросным бацькам нованароджанай дачкі Уільяма і Кэйт, герцага і герцагіні Кэмбрыджскіх, паведамляе The Daily Mail. Прынцэса нарадзілася 2 траўня а 08:34 раніцы ў прысутнасці свайго бацькі. Калі адбудзецца ўрачыстае хрышчэнне, пакуль не вядома, піша "Корреспондент".

Сем'і Дэвіда Бэкхэма і прынца Уільяма пазнаёміліся яшчэ 2011 годзе і з тых часоў падтрымліваюць сяброўскія стасункі.

Спадчынніца брытанскага пасаду атрымала патройнае імя Шарлота Элізабэт Дыяна. Імя дзіцяці далі з узгаднення з каралевай Элізабэт II, прабабуляй дзяўчынкі.

Гэта ўжо другое дзіця ў Кэйт і Уільяма - іх першынец нарадзіўся ў чэрвені 2013 года.

Нагадаем, што Бэкхэм выступаў за клубы "Манчэстар Юнайтэд", "Прэстан Норт Энд", "Рэал Мадрыд", "Мілан", "Лос-Анджэлес Гэлаксі" і "Пары Сен-Жэрмен", а таксама абараняў колеры нацыянальнай каманды Англіі, у якой ён з'яўляецца рэкардсменам у колькасці згуляных матчаў сярод палявых гульцоў. Гульнявую кар'еру ён скончыў у 2013 годзе. Днямі Дэвіду споўнілася 40 гадоў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях