25 апреля 2024, четверг, 16:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менску прэзентавалі «Заходнебеларускую Атлантыду»

У Менску прэзентавалі «Заходнебеларускую Атлантыду»

Прэзентацыю кнiгi гiсторыка Iгара Мельнiкава наведалі і прадстаўнікі амбасадаў некаторых краін Заходняй Еўропы.

«Заходнебеларуская Атлатнтыда. Паміж Варшавай і Масквой». Так называецца новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава, прэзентацыя якой адбылася ў Менску у Доме Дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Адбылася прэзентацыя другой часткі «Заходнебеларускай Атлантыды», кнігі, якая выдадзена пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і амбасады Польшчы. І гэта лагічны працяг двух выстаў, якія ў гэтым годзе адбыліся ў Нацыянальным гістарычным музеі: «Беларусы ў Войску польскім» і «Беларусы ў ІІ Польскім корпусе».

Першая кніга «Заходнебеларуская Атлантыда» была выдадзена яшчэ ў 2014 годзе, пасля была «Мяжа ля Заслаўля» і зараз – другая частка «Заходнебеларускай Атлантыды». Тут я не толькі звяртаю ўвагу на гісторыю Заходняй Беларусі, але таксама і на гісторыю БССР – Усходняй Беларусі, - адзначыў Мельнікаў.

Кнігі Ігара Мельнікава карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў прафесіяналаў, але і ў тых чытачоў, хто проста цікавіцца айчыннай гісторыяй. Прэзентацыю наведалі і прадстаўнікі амбасадаў некаторых краін Заходняй Еўропы.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях