16 апреля 2024, вторник, 16:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Vinsent выступіць з сольным канцэртам у Мінску

1

Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 мая ў клубе ILI.

Сольны канцэрт Вінсэнта стане апошнім у музычным сезоне праекту «Жывы Тузін» і заключным у туры самога выканаўцы па Беларусі ў падтрымку свайго новага альбома «Vir», перадае tuzin.fm

«Увесну я аб’ездзіў усе найвялікшыя гарады Беларусі з выступамі. Пабачыў як жыве краіна. На канцэрты прыходзілі цікавыя людзі, мяне натхнялі падарожжы па краіне. Мы маем шмат прыгожых гарадоў, у якіх жывуць файныя людзі. Канцэрт у Мінску будзе такой фінальнай кропкай туру па Беларусі. І мы з музыкамі зробім усё, каб ён запомніўся слухачам надоўга», – абяцае выканаўца.

Перад Мінскам у яго запланаваны таксама выступ у Лондане – другі за апошнія паўгады.

Vinsent вярнуўся пры канцы 2015 году ў музычную прастору з новай праграмай пасля амаль шасцігадовага перапынку, які быў выкліканы ад’ездам з краіны, здымкамі ў кіно і вандроўкамі па свеце. 16 снежня музыка пацвердзіў, што знаходзіцца ў выдатнай форме, калі прэзентаваў ужывую свой альбом «Vir».

Працу высока ацанілі як слухачы, так і музычныя экспэрты. Рэліз трапіў у пяцёрку найлепшых беларускіх альбомаў году па версіі Experty.by і быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах беларускіх і замежных крытыкаў.

«Гэта на дзіва спелы сэнсавы прадукт. Аўтар вырас у філосафа, грамадзяніна сьвета, мужчыну, які мае досвед у жыцці, але ўсё яшчэ здольны тонка адчуваць», – выказаў сваё захапленьне вядучы перадачы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў.

«Я ўражаны арыгінальным падыходам і мелодыкай беларускай мовы!», – зазначыў музычны аглядальнік Newsweek Polska Яцэк Скалімоўскі. «Беларускай мовы я не ведаю, але вырашыў даверыцца адчуванням – у яго дакладны флоў і добра спрадусаваны біт, так што я веру ў тое, што ён нестане чытаць абы што», – адзначыў аўтар латыскага музычнага партала Intro.lv Лаўрыс Анстраўцс.

Вінсэнт выступіць 22 мая з вялікай праграмай, куды ўвойдуць як песні з альбому «Vir», так і абраныя ранейшыя спевы.

«Выканаем найлепшае, будзем міксаваць жывую музыку і электронную, імправізаваць, эксперыментаваць, так што сумна не будзе!», – кажа выканаўца.

Выступаць ён будзе разам з выдатнымі музыкамі Міхаілам Марынічавым, Сяржуком Падлівахіным і Раманам Саракалетавым.

Папярэдне квіткі таксама можна набыць з 4.05 ў клубе ILI (пр-т Незалежнасьці, 131/1) і ў пунктах продажу па Менску.

Адмыслова да канцэрту Tuzin.fm уклаў складанку з найлепшых песень Вінсэнта.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях