20 апреля 2024, суббота, 5:39
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памёр мастацтвазнаўца Сяргей Гваздзёў

1

Сваё жыццё Сяргей Гваздзёў прысвяціў беларускаму выяўленчаму мастацтву.

Учора раніцай заўчасна памёр мастацтвазнаўца Сяргей Гваздзёў.

Сяргей Гваздзёў папулярызаваў выяўленчае мастацтва, шмат сіл і часу аддаў пошукава-даследчай працы, вяртаў імёны напаўзабытых мастакоў Заходняй Беларусі ў нацыянальную культуры, павдамляе «Новы час».

Гваздзёў нарадзіўся 2 ліпеня 1957 года ў Мінску. Закончыў філфак БДУ. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) Акадэміі Навук, дзяржаўным мастацкім музеі. Загадваў перасоўнымі мастацкімі выставамі ва ўстанове Міністэрства культуры. У 1987–1989 гадах вучыўся ў Маскоўскім вочна-завочным інстытуце работнікаў мастацтва і культуры.

Мноства арыкулаў Сяргей Гваздзёў прысвяціў беларускаму выяўленчаму мастацтву, пісаў сцэнары для літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, супрацоўнічаў з Маладзёжнай рэдакцыяй Беларускага радыё, удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях, працаваў над папулярным слоўнікам-каталогам заходнебеларускіх мастакоў і творцаў міжваеннага перыяду. У 1999 годзе стаў стыпендыятам праграма Касы Мяноўскага Польскай Акадэміі Навук.

З 2002 года Сяргей Гваздзёў праз стан здароўя мусіў сысці на пенсію, аднак мастацтвазнаўчых даследаванняў і навуковых росшукаў не спыніў, працягваў рыхтаваць артыкулы і працаваў над кнігамі.

Яго манаграфія «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусi», прысвечаная не толькі знакамітым творцам, аднак і тым, чые імёны ў наш час былі падзабытыя ці зусім не вядомымі, пабачыла свет у бібліятэчцы «Новага часу» ў 2013 годзе.

Манаграфію пра мастацтва Заходняй Беларусі Сяргей Гваздзёў задумваў як двухтомнік. Над другой часткай ён працягваў працу, але скончыць не паспеў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях