29 марта 2024, пятница, 17:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Cерыя «Мая беларуская кніга» папоўнілася 13 новымі тамамі

Cерыя «Мая беларуская кніга» папоўнілася 13 новымі тамамі

Сярод аўтараў — Кастусь Тарасаў, зноў Уладзімір Караткевіч, Янка Маўр, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў і Эліза Ажэшка.

Абноўленае выданне ўключае шмат гістарычных твораў, а ў поўны спіс уваходзяць: «Мёртвым не баліць» і «Жоўты пясочак» Васіля Быкава, «Крывавы патоп», «Скарбы князёў Радзівілаў» і «Тры жыцці княгіні Рагнеды» Кастуся Тарасава, «Зброя» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ўладзіміра Караткевіча, «Амок» і «Чалавек ідзе» Янкі Маўра, «Полацкая шляхта» Вайніслава Казіміра Суліма-Савіч-Заблоцкага, «Кароль у Нясвіжы. 1784» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Родныя дзеці» і «Сказ пра Лысую гару» Ніла Гілевіча і «Хам» Элізы Ажэшка.

Раней было выдадзена 30 кніг, сярод якіх апавяданні Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, вершы Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча ды іншых выдатных аўтараў, паведамляе tut.by.

Прэзентацыя новых тамоў адбудзецца 5 кастрычніка ў 18.30 у Музеі Багдановіча ў Траецкім прадмесці. У прэзентацыі возьмуць удзел сябры рэдакцыйнай рады серыі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі нашых класікаў Мікола і Сяргей Гілевічы, Алена Сінкевіч, Андрэй Фёдараў, якія распавядуць пра новыя кнігі, падзеляцца ўспамінамі пра іх аўтараў.

У музычнай частцы імпрэзы выступіць Лявон Вольскі — унук перакладчыка рамана Майсея Кульбака «Зельманцы» Віталя Зэйдэль-Вольскага.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях