2 мая 2024, четверг, 12:32
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Аліна Талай стане настаўніцай беларускай мовы

10
Аліна Талай стане настаўніцай беларускай мовы
АЛИНА ТАЛАЙ
ФОТО С САЙТА BUDZMA.BY

Беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы правядзе спецыяльныя дадатковыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў.

Заняткі адбудуцца ў рамках сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» і пройдуць у Пінску 5 кастрычніка.

Галоўная задача гэтага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў школьнікаў 2-3 класаў. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі charter97.org ў прэс-службе кампаніі.

Талай лічыць, што такія ініцыятывы вельмі актуальныя для нашай краіны і кажа, што з радасцю яе падтрымае.

Цягам першага месяца новага навучальнага года спецыяльныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры прайшлі ў Брэсце, Кобрыне, Баранавічах і Бярозе. У першыя дні кастрычніка каманда арганізатараў і настаўнікаў праекта прыедзе з займальнымі заняткамі ў школы Пінска і Лунінца. У гэтых гарадах распавядаць пра беларускую мову, літаратуру і культуру ў новай форме для малодшых школьнікаў будзе і Юрый Жыгамонт — адзін з пастаянных настаўнікаў праекта.

Пасля Брэсцкай вобласці ў сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom» прыме ўдзел 25 школ Гродзенскай вобласці. За час існавання праекта ўжо больш 8 000 вучняў паўдзельнічалі ў дадатковых уроках роднай мовы, дзе ў ролі настаўнікаў выступалі шматлікія беларускія пісьменнікі, акцёры, тэлевядучыя, спартоўцы. Плануецца ахапіць 150 школ па ўсёй Беларусі.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях