Владимир Халип
Специально для Хартии'97:
«Поўны алес» з цяжкімі наступствамі
15.07.2008
«Поўны алес» з цяжкімі наступствамі
3
20:03, Уладзімір Халіп — Политика
Калісьці падчас доўгай дарогі ў Вушачу распавёў Васіль Быкаў даўнюю гісторыю. З тых пасляваенных часоў, калі служыў ён на Далёкім Усходзе. Тамтэйшае кіраўніцтва рыхтавалася да вялікага савецкага свята. Нават з парадам мясцовага гарнізона.
8.07.2008
Выбух пад грукат салюта
8:55, Уладзімір Халіп — Политика
Грымнула ў Менску. Подла. Цынічна. У людскім натоўпе. Прыгожы міт пра спакойную Беларусь, якім так цешылася ўлада, разляцеўся ў адно імгненне.
30.06.2008
Краіна пад канвоем
3
19:32, Уладзімір Халіп — Политика
Зноў чэрвень прыводзіць людзей у Бычкі. На радзіму Васіля Быкава. Гэта ягоны месяц. 19-га ён нарадзіўся. 22-га пакінуў свет. І шмат хто, гуртам або паасобку, скіроўваецца ў памятныя дні ў ціхую вёску на Ушаччыне.
23.06.2008
Сорак першы, самы доўгі дзень
4
14:08, Уладзімір Халіп — Политика
Беларусь апантана любіць вайну. Амаль сем дзесяцігоддзяў яна жыве ў ваенным чадзе. Нават Дзень Незалежнасці паспяшалася перанесці на 3 ліпеня, звязаўшы яго з мінулай вайной.
2.06.2008
Іншапланецяне прызямліліся у Бабруйску
8
17:17, Уладзімір Халіп — Политика
Шыкоўная краіна Беларусь. Ну хто яшчэ ў гэтай сквапнай Еўропе мог дазволіць сабе такую раскошу?
26.05.2008
Беларусь – на продаж?
6
17:32, Уладзімір Халіп — Политика
Краіну трывожаць чуткі. Нечаканыя. Часам сенсацыйныя. Пайшла вось пагалоска, што і тут могуць з’явіцца алігархі.
20.05.2008
Зноў наш Гамлет на раздарожжы
10
17:40, Уладзімір Халіп — Политика
Восень зусім недалёка. І заўважыць не паспеем, як лета прамільгне. А там – чарговыя выбары. І спрадвечныя пакуты беларускага Гамлета: ісці на іх ці не ісці?
28.04.2008
Аўтазак з Чарнобыльскага шляху
7
18:50, Уладзімір Халіп — Политика
Чарнобыль беларусаў не цікавіць. Той, жахлівы, ужо далёка. А новы пакуль яшчэ не збудавалі. Нядзельным ранкам прагледзеў на незаблакаваных сайтах рэпартажы з Чарнобыльскага шляху. Каментароў – ноль. Не сенсацыя. Не тэма нават.
21.04.2008
Калі абрынецца турма…
1
18:10, Уладзімір Халіп — Политика
Дзіўныя падзеі здараюцца на Беларусі. Асабліва вясной. У шэрыя, непрыкметныя дні. Калі пануе неаглядная непагадзь. Вось нечакана галоўны начальнік павіншаваў тэлеграмай папу. Рымскага. Бенедыкта ХVI. З пачаткам трэцяй гадавіны пантыфікату.
14.04.2008
Дзесяць год побач з пеклам
3
13:10, Уладзімір Халіп — Политика
Як жыць у Беларусі? Дзе старанна падзелены людзі на сваіх і чужых. І ўсялякая ініцыятыва непазбежна вядзе за краты. Бо на кожным кроку – знак забароны.
7.04.2008
У Драздах зноў прарвала каналізацыю?
3
14:29, Уладзімір Халіп — Политика
Гэта ўжо было. У Драздах прарвала раптам каналізацыю. Ратуючы ад катастрофы, улада паспяшалася выдаліць адтуль замежных дыпламатаў. У небяспечную зону іх ужо не вярнулі. Толькі мужнае кіраўніцтва засталося на тым рызыкоўным Драздоўскім плацдарме.
31.03.2008
Генеральскі марш у Зімбабве
6
18:02, Уладзімір Халіп — Политика
Сенсацыя панове! Нарэшце гэту пачварную апазіцыю, як казалі ў савецкія часы, “взяли с поличным”. У пастарунак трапіла жанчына, якая наймала дэманстрантаў. Пра што натхнёна распавёў з тэлеэкрана самы праўдзівы і дасведчаны міністр. Злачынства выкрыта.
25.03.2008
Свабода чакае нас на плошчы
5
8:49, Уладзімір Халіп — Политика
Вясна. Сакавік. Дзень нашай Волі. Дзевяноста гадоў з таго дня, калі Беларусь аднавіла сваю дзяржаўнасць. Не ўзгадаць нам краіну, у якой падзея такога маштабу не была б абвешчана усенародным святам. Такое магчыма толькі ў Беларусі.
10.03.2008
Дэманы тутэйшага тунелю
9
18:52, Уладзімір Халіп — Политика
Дзве адметныя падзеі красамоўна і выяўна засведчылі надыход вясны. Падзея першая, на вялікі жаль, паныла побытовая. Нейкі чалавек у метро саскочыў перад цягніком на рэйкі ды пабег кудысьці па тунелі.
4.03.2008
Мы выйдзем шчыльнымі радамі?
6
15:04, Уладзімір Халіп — Политика
Нарэшце – сакавік. Час нашай Волі. І новых спадзяванняў. Месяц бел-чырвона-белы. Што там ні кажы, а набліжаецца, нібы экзамен у студэнта, адметная дата. Можа нават рубеж. Дзевяностыя ўгодкі БНР. І хочам мы таго ці не, а пэўныя вынікі падводзіць давядзецца. Чаго ж мы дамагліся ў адбудове Бацькаўшчыны за гэтыя дзесяцігоддзі?
26.02.2008
На лініі Сталіна зноў ідуць баі
4
9:19, Уладзімір Халіп — Политика
Люты – месяц адмысловы. Ёсць у ім незразумелы, недарэчны дзень. Нейкіх там “защитников Отечества”. Не Айчыны. І не Бацькаўшчыны. А менавіта “Отечества”. Калі гаворка ідзе пра тое, незабыўнае савецкае, то ад яго і следу ўжо не засталося. І нагода для ўсенароднага свята яшчэ ў тыя, савецкія часы, выклікала ў гісторыкаў вялікі недавер.
19.02.2008
Аднойчы выйсці разам
14:12, Уладзімір Халіп — Политика
Зноў усё той жа сцэнар. Аўтазакі, спецназаўцы, амапаўскія ланцугі. Тыя, хто наважыўся выйсці на плошчу, рассечаны на асобныя групы і выцеснены за яе межы. Усе подступы перакрытыя. Падазроных затрымліваюць і тут жа абшукваюць. Звесткі з цэнтра – нібы з надзвычайнай зоны. Схоплены і адвезены аж у Следчы аддзел МУС Аляксандр Мілінкевіч. Адвезена ў Цэнтральны РАУС Вольга Казуліна.
11.02.2008
Вуліца для Маркса
5
11:41, Уладзімір Халіп — Общество
У гэтым Менску – як на вулкане. Жыве чалавек і не ведае, дзе раптам грымне. Гэтым разам магма кіраўнічай ініцыятывы выбухнула ў цэнтры. На вуліцы, якая носіць гордае імя аўтара “Капітала”, колішняга пралетарскага бестсэлера.
5.02.2008
Лісты ў краіну глухіх
5
11:57, Уладзімір Халіп — Политика
Такога яшчэ не было. Беларусь не адзначыла святую дату. 170-я гадавіна з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага прайшла ў поўнай цішыні. Не выйшаў з кветкамі народ.
28.01.2008
Мост перад калючым дротам
1
11:47, Уладзімір Халіп — Политика
Гэтага варта было чакаць. Яшчэ толькі абвешчана грамадская ініцыятыва “Еўрапейская Беларусь”, а наш спрадвечны скепсіс ужо набірае моц. І сапраўды, навошта нам чарговая палітычная кампанія? Колькі іх было! І подпісы збіралі. І ў грамадзянства БНР запісвалі. І чым усё тое скончылася?
21.01.2008
Пакаленне свабоды
15:20, Уладзімір Халіп — Политика
Раней дзікунствы рэжыму былі амаль прадказальнымі. І нагадвалі рэакцыю раз’юшанага звера на падазроныя рухі ў навакольным асяроддзі. Брутальны перыяд выпадаў зазвычай на восень і вясну. Зласліўцы нават звязвалі гэта з псіхічным цыклам сезонных абвастрэнняў. Але сёлета ўлада рашуча абвергла недарэчныя меркаванні. Менавіта ў студзені, калісьці сонным, ціхім, адбыўся нечаканы выбух тутэйшай паліцэйшчыны.
15.01.2008
Час марадзёраў
3
14:00, Уладзімір Халіп — Политика
Нішто сабе пачынаецца год! Яшчэ не паспеў баявы авангард рэжыму ачуняць ад святочнай папойкі, а ўжо зухавата ўзяўся за працу. Калоны аўтазакаў рушылі ў цэнтр сталіцы. Там жа прадпрыймальнікі пратэстуюць. Хіба можна цярпець гэткі здзек над рэжымам?
8.01.2008
Бюракратычныя фокусы
12:16, Уладзімір Халіп — Политика
Дзве значныя падзеі адбыліся ў Беларусі. Іх маглі і не заўважыць у святочнай мітусні. Што было б несправядлівасцю неверагоднай. Бо тыя падзеі толькі на першы погляд паныла бюракратычныя. А па сутнасці – вартыя самых узнёслых слоў і ўвагі ўсенароднай. Няма ў краіне нашай чалавека, якога б яны так або інакш не закраналі.
31.12.2007
Што год наступны нам рыхтуе?
1
15:04, Уладзімір Халіп — Политика
Краіна сустракае Новы год. Якая навіна! Якая нечаканая падзея! Здавалася яшчэ ўчора, што году мінуламу не будзе і канца.
24.12.2007
Vivat, Свабода?..
5
15:52, Уладзімір Халіп — Политика
Усё гэта магло быць. Беларусь вярнулася б ў Еўропу. У Брусэлі побач з іншымі дзяржаўнымі сцягамі вецер гойдаў бы і наш. У Еўрапарламенце і Радзе Еўропы ўжо ніводнае пытанне не вырашалася б без нас.
17.12.2007
У Беларусь прыехаў не Пуцін?
4
12:36, Уладзімір Халіп — Политика
Памыліліся ўсе. І тыя, хто сцвярджаў, што Пуцін вязе на подпіс Канстытуцыйны акт. І тыя, хто быў перакананы, што перад прэзідэнцкімі выбарамі ён шукае падтрымкі малодшага брата. Загадку нечаканага візіту не адгадаў ніхто. Бо гэта не скрэбл і нават не судоку. Гэта адмысловая гульня. І ёй імя – імперская палітыка.
11.12.2007
Імперыя пастаўлена на кон
4
9:11, Уладзімір Халіп — Политика
Зноў грымнула старая замшэлая бомба. На мінным полі братняй інтэграцыі. Там заўсёды што-небудзь нагадвае аб вялікім сяброўстве. Гэтым разам радыёстанцыя “Эхо Москвы” распаўсюдзіла вестку, што да тутэйшага начальніка едзе Пуцін. І вязе неверагодны падарунак – узгоднены канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Або па-простаму – аброць. Пасля абдымкаў з гэтай нагоды незалежнасць Беларусі пачне адваротны адлік.
3.12.2007
Час чакання
4
12:37, Уладзімір Халіп — Политика
Беларусь не пазнаць. Змрочныя твары. Пустыя вочы. Нідзе не ўбачыць усмешку. Натоўп насцярожаны і маўклівы. Навіны такія, што мухі ад іх паздыхалі яшчэ ўлетку. Навокал краіна, у якой нічога не адбываецца. Толькі суды, суды, суды…Што гэта з намі, панове? Так усіх зачаравала дудка крысалова? Скончыўся залаты запас надзеі? Паверылі, што сапраўды – “всерьез и надолго”?
26.11.2007
Войска з туману
17
12:02, Уладзімір Халіп — Политика
Яны прыходзяць. Кожную восень. З халоднай імжы, з туманоў. У зношаных шынялях, у сялянскіх шэрых світках. З цяжкімі вінтоўкамі за плячыма. Моўчкі стаяць. Чагосьці чакаюць. І, не дачакаўшыся, сыходзяць зноў у змрок. Войска, якое не зведала хмелю вялікай перамогі. І пашаны ўдзячнай Айчыны. Слуцкія ваяры. Героі забытай вайны.
19.11.2007
Зброя для пакрыўджаных
3
12:29, Уладзімір Халіп — Политика
Дзве недарэчныя падзеі адбыліся на мінулым тыдні. Прамільгнулі мімахадзь і зніклі ў інфармацыйным патоку. Беларусь асэнсаваць іх не пажадала. І дарэмна. Падзеі тыя – своеасаблівы знак. Толькі ў будзённым абліччы.
12




