Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Представитель ОБСЕ о нарушениях свободы слова в Беларуси 11:03, 17/09/2004
Представитель ОБСЕ по вопросам свободы СМИ Миклош Харашти на заседании Постоянного Совета ОБСЕ в Вене обнародовал документ, в котором дал оценку положению средств массовой информации в странах ОБСЕ за последние три месяца. Готовя этот доклад, Харашти собирался посетить Беларусь, однако ему долго не давали белорусской визы. И только в последний момент, сообщает «Радыё Свабода», соответствующее приглашение из Минска пришло.
Міклаш Харашці пазытыўна ацаніў дазвол беларускіх уладаў прыехаць у краіну, хаця й зазначыў, што дамагаўся яго больш за месяц. Праз гэтыя свае паводзіны афіцыйны Менск сам пазбавіў сябе мажлівасьці нешта пракамэнтаваць:
-- Я мог толькі падсумоўваць інфармацыю, якую мы атрымліваем ад шмат якіх вядомых і паважаных аглядальнікаў мас-мэдыя. І сутнасьць у тым, што сытуацыя са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі сыстэматычна пагаршалася.
У дакладзе спадара Харашці згадваюцца захады беларускіх уладаў супраць журналістаў, у тым ліку дэпартацыя за асьвятленьне палітычных падзеяў, прыпыненьне й закрыцьцё незалежных газэт і пазбаўленьні іх доступу да дзяржаўных друкарняў, а таксама вельмі высокі ўзровень манапалізацыі тэлебачаньня, бо ўсе чатыры нацыянальныя каналы належаць дзяржаве. Прадстаўнік АБСЭ адзначыў вельмі абмежаваны доступ да незалежнай інфармацыі па-за межамі сталіцы Беларусі.
Паводле спадара Харашці, “беларуская дэлегацыя назвала гэтыя факты недаказанымі, непацьверджанымі й неправеранымі”, але іншыя краіны далучыліся да ягонай крытыкі на адрас Беларусі. Минск, Белоруссия