Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Александр Васильев: «Даже если мне придется умереть в тюрьме, на колени они меня не поставят» 15:06, 20/10/2004
Политзаключенный Александр Васильев, который находится в Гродненской тюрьме, отбывает наказание в нечеловеческих условиях. Про это рассказала «ПАГОНI» жена узника Наталья Васильева. В понедельник 18 октября она впервые посетила своего мужа в Гродненской тюрьме.
- Умовы ўтрымання проста жахлiвыя. У камеры дзе ён сядзiць разам з iм знаходзiцца 28 чалавек. Ложкаў толькi 18. Таму спаць яны могуць толькi па чарзе, - распавядае Наталля Васiльява.
Паводле яе словаў у камеры жахлiвая антысанiтарыя.
- Там нават пацукi бегаюць. А гарачай вады каб памыцца няма. Ён кажа, што ўжо месяц не можа нармальна памыцца. Чаго ж тады здзiўляцца, што ў турме эпiдэмiя педыкулёза, - гаворыць яна.
У Аляксандра Васiльява ёсць шэраг хранiчных захворванняў. Аднак атрымаць нармальнай медычнай папамогi ён не можа.
Акрамя таго Васiльяў не можа есцi турэмную ежу. Таму вымушаны фактычна галадаць.
- У яго хворы страўнiк, а гэтую “ежу” ён проста не можа пераварыць. Вось таму ён амаль нiчога не есць. Толькi калi я перадам нешта, - гаворыць Наталля Васiльява.
Не гледзячы на гэтыя нечалавечыя ўмовы ўтрымання Васiльяў не падае духам.
- Нават калi прыйдзецца памерцi ў турме, на каленi мяне яны не паставяць, - прасiў перадаць на волю Аляксандр Васiльяў.
Нагадаем, што лiдар гродзенскiх прадпрымальнiкаў Аляксандр Васiльяў разам з Валерыям Леванеўскiм прызнаны вiнаватым ў публiчнай знявазе прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi. Суд Ленінскага раёна прыгаварыў яго да 2 гадоў пазбаўлення волi ў папраўча-трудавой калонii агульнага рэжыму. Учора калегiя Гродзенскага абласнога суда пад старшынствам суддзi Аляксандра Корзуна падцвердзiла законнасць прысуда.
Андрэй Адлянiцкi pahonia.promedia.by Минск, Белоруссия lllll