Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвия может обратиться в международные институты для защиты Михаила Маринича 11:06, 23/12/2004
Об этом в среду заявил премьер-министр Латвии Айгарс Калвитис после встречи с президентом страны Вайрой Вике-Фрейбергой. Во время этой встречи двух руководителей соседней страны–члена Евросоюза обсуждался вопрос, как помочь бывшему послу Беларуси в Риге Михаилу Мариничу, судебный процесс над которым начался сегодня. В Брюсселе говорят, что делом Маринича займутся сразу после начала процесса, но уже в январе, после Нового года.
Як распавёў «Радыё Свабода» прэсавы сакратар латвійскага прэм’ер-міністра Арна Пяткінс, назвы гэтых інстытуцыяў Айгарс Калвітыс яшчэ не падаваў, але заклапочанасьць справай Марыніча — гэта агульная пазыцыя ўсяе Латвіі:
“І прэзыдэнт, і міністар замежных справаў выказалі маральна-палітычную падтрымку. Найлепшыя спосабы выказваньня гэтай падтрымкі, напэўна, яшчэ будуць абмеркаваныя. Канкрэтна нічога не магу сказаць пакуль — у якія менавіта інстытуцыі мы будзем зьвяртацца. Але падтрымку выказалі ўжо”.
Неафіцыйна ў латвійскім урадзе называюць АБСЭ ды яе Парлямэнцкую асамблею, Камісію правоў чалавека ААН, структуры Эўразьвязу. У Рызе тлумачаць гэта тым, што ў ААН і АБСЭ ўваходзіць Беларусь, а Эўрапейскі Зьвяз мае большы ўплыў на Менск, чымсьці іншыя арганізацыі кшталту Рады Эўропы.
У офісе высокага прадстаўніка Эўразьвязу Хаўера Саляны пацьвердзілі, што будуць сачыць за працэсам над Міхаілам Марынічам. Адзін з супрацоўнікаў офісу сказаў, што беларускія ўлады прымеркавалі пачатак судовага працэсу да калядных вакацыяў у Эўропе, таму неадкладна падтрымаць ініцыятыву Латвіі будзе цяжка. Але гэты брусэльскі чыноўнік сказаў, што справай Марыніча зоймуцца адразу пасьля Калядаў і Новага году. Ён таксама нагадаў, што яшчэ 16 верасьня Эўрапейскі парлямэнт прыняў дэклярацыю, якой асудзіў тыя захады, што былі зробленыя беларускімі ўладамі ў справе парушэньня правоў чалавека ды асноўных свабод. Эўрапарлямэнт заклікаў тады ж вызваліць Міхаіла Марыніча. Минск, Белоруссия mmmmm