Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Россия рассматривает Беларусь как российский «сухопутный авианосец»?
10:38, 21/04/2005

Российский министр обороны Сергей Иванов и Александр Лукашенко в Минске обсудили вопросы военного сотрудничества. Лукашенко считает, что обеим странам необходим мощный щит на западе. Между тем, по мнению независимых наблюдателей, речь идет о превращении Беларуси в российский «сухопутный авианосец», нацеленный против Европы, сообщает “Радыё Свабода”.

20 красавіка ў Менску адбылася сумесная нарада калегіяў міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі з удзелам міністра абароны Расеі Сяргея Іванова і ягонага беларускага калегі Леаніда Мальцава.

Таксама Сяргей Іваноў сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам і абмеркаваў зь ім умацаваньне сумеснай вайсковай групоўкі. “Я не кажу, што мы заўтра будзем з кімсьці ваяваць, але нам трэба рабіць гэтак, каб нікому не хацелася з намі ваяваць”, — паводле агенцыі “Інтэрфакс”, сказаў на сустрэчы Аляксандар Лукашэнка.

Расея і Беларусь ужо маюць сумесную вайсковую групоўку, разам кантралююць заходнюю паветраную прастору, на тэрыторыі Беларусі расейцы бясплатна карыстаюцца двума вайсковымі аб’ектамі, якія прыроўненыя да базаў. У якім яшчэ кірунку можа разьвівацца вайсковае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў?

Афіцыйна паведамляецца, што Расея па ўнутраных коштах паставіць у Беларусь ракетныя комплексы С-300 для трох ракетных дывізіёнаў. Гэта забясьпечыць сучасны ўзровень супрацьпаветранай абароны заходняга кірунку. Пра іншыя галіны супрацоўніцтва зьвестак менш. Амаль закрытая інфармацыя пра тое, якая беларуская зброя і тэхнічныя вырабы могуць зьявіцца ў расейскім войску.

Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін лічыць, што такія пэрспэктывы ёсьць:

-- Па-мойму, ёсьць зацікаўленасьць і расейскага боку ў беларускіх вайсковых кампанэнтах. З наступнага году расейцы пачнуць сэрыйную вытворчасьць новых ракетных комплексаў “Топаль М”, а гэтыя комплексы цалкам зьмешчаныя на цягачах Менскага заводу. Расейцы спрабавалі зрабіць свае цягачы, гэтага дамагалася іх прамысловае лобі, але нічога не атрымалася. Потым вагалася кіраўніцтва: ці варта аддаваць іншай краіне вытворчасьць кампанэнту для стратэгічнай зброі? Але пасьля сочынскай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам, верагодна, будзе дадзеная згода. Ім патрэбны некалькі соцень комплексаў, цалкам яны яшчэ ня вызначыліся, але дакладна ня менш за 300—350.

Паводле Аляксандра Алесіна, ня меншым унёскам Беларусі ў абарону Расеі стане прадастаўленьне вайсковых аэрадромаў для расейскіх самалётаў Ту-160. Гэты самалёт лічыцца самым вялікім ракетаносцам у сьвеце. Ён нясе дванаццаць стратэгічных крылатых ракет. Узьлёт такіх ракетаносцаў з аэрадромаў у Беларусі адразу амаль на тысячу кілямэтраў павялічвае дасягальнасьць гэтай зброі. Ракетамі змогуць дасягаць тэрыторыі Вялікабрытаніі ці Заходняй Францыі, адзначае аглядальнік.

Паводле Аляксандра Алесіна, гэты фактар значна падвышае каштоўнасьць беларускага хаўрусьніка для Расеі:

-- Атрымліваецца, што Беларусь — як сухапутны авіяносец. Тут такая сетка аэрадромаў для стратэгічных бамбавозаў і ракетаносцаў. Вось нядаўна былі манэўры, і сюды прыляталі і Ту-160, і Ту-95. Прычым у савецкі час не было ўмоваў для прыняцьця Ту-160, а цяпер, атрымліваецца, зьявіліся, калі яны сюды прыляталі.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: