Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



После «Освенцима » - в ГУЛАГ
11:06, 22/04/2005, pahonia.promedia.by

Несмотря на критичную реакцию международной общественности, официальные идеологи и пропагандисты в Беларуси в канун 60-летия Победы над фашизмом взяли курс на реабилитацию сталинизма.

Шчыруюць не толькi цэнтральныя, але i мясцовыя СМI. Так, напрыклад, гарадзенская газета “Вечерний Гродно” распачала цыкл публiкацый, прысвечаных падзеям Другой сусветнай вайны. Натуральна, што журналiсты “Вячоркi” ў кантэксце афiцыйнай прапаганды паказваюць сваiм чытачам толькi адзiн бок медаля. Нават калi б у iх i ўзнiкла жаданне напiсаць нешта праўдзiвае пра вызваленне, дык iм забаранiла б начальства. Асаблiва, калi б гэта тычылася праблемы “Асвенцiма”, якую паспрабавала закрануць у “Вячорцы” Iна Максiмчык (“Пепел Освенцима еще стучит»). Магчыма, яна не глядзела паказаны нядаўна на польскiм тэлебачаннi дакументальны чатырохсерыйны фiльм пра гэтую найбольш вядомую фабрыку смерцi. А было б варта даведацца пра лёс каменданта Рудольфа Геса, Ёзэфа Мэнгэле, Адольфа Айхмана не толькi з савецкiх крынiцаў.

Натуральна, той фiльм – вiдовiшча не для людзей са слабымi нервамi, затое ў iм найбольш аб`ектыўны падыход да падзеяў таго часу, бо ў стварэннi гэтай стужкi прынялi ўдзел журналiсты з некалькiх еўрапейскiх краiн, а таксама Iзраiля i ЗША. У гэтых краiнах таксама жывуць ахвяры нацызму – вязнi «Асвенцiма», якiя з жахам успамiнаюць не толькi нямецкiх нацыстаў, але i вызвалiцеляў – савецкiх бальшавiкоў.

Асаблiва запомнiлася споведзь уцалелай ахвяры «Асвенцiма», славацкай жыдоўкi Iбушы Брэдэр: «Мы страшэнна баялiся немцаў, бо яны ў кожную хвiлiну маглi нас забiць. Нямецкiя афiцэры стаялi ў белых пальчатках i толькi аддавалi загады. Усю брудную працу выконвала «зондэркамандэ», якая складалася з жыдоў… Але жах для нас працягнуўся i пасля вызвалення ад немцаў. Савецкiя салдаты, што ўварвалiся ў лагер, паводзiлi сябе, як дзiкiя жывёлiны, гвалцiлi змораных голадам i хворых жанчын цэлыя суткi…Вяртанне дадому было яшчэ горшым перажываннем, чым у лагеры. Бо савецкiя вайскоўцы, што занялi маю кватэру, проста выштурхнулi мяне на вулiцу з маёй уласнай хаты!». Вельмi пераканаўчым ў фiльме прагучала iнтэрв`ю з колiшнiм салдатам Чырвонай Армii Паўлам Сценкiным, якi ў якасцi палоннага патрапiў у Асвенцiм.

- Калi прыйшлi рускiя, дык адразу пачалi сартаваць вязняў, каб выявiць усiх савецкiх салдатаў i афiцэраў, хто патрапiў у нямецкi палон, - успамiнае Павал Сценкiн. – Мяне па этапу выслалi ў Перм, дзе цэлы тыдзень катавалi i змушалi прызнацца, што немцы мяне завербавалi. Пасля быў суд-тройка з загадзя падрыхтаваным прыгаворам. Суддзi нават не разглядалi маёй справы. Яны спяшалiся, бо мелi бiлеты ў тэатр. Такiм чынам з «Асвенцiма» я патрапiў у ГУЛАГ…

Як бачым, не толькi ў вайны не жаночы твар, але ў Перамогi не надта здаровае цела. Нешта не пiшуць у Беларусi пра жахлiвую эпiдэмiю сiфiлiсу ды iншых венерычных захворванняў, якая запалала пасля вайны на неабдымных прасцягах колiшняга СССР. Пра гэта час ад часу згадвае вядомы пiсьменнiк з Беласточчыны Сакрат Яновiч. Пра гэта, натуральна, асаблiва пра статыстыку, ведаюць i гiсторыкi ў сучаснай Расеi. Доўгi час тыя звесткi былi сакрэтнымi ды iдэалагiчна нязручнымi. Але пасля расповеду Iбушы Брэдэр ды iншых жанчын з «Асвенцiма» зразумела, якiм чынам пасля вайны той сiфiлiс патрапiў туды, дзе яго нiколi не было i не магло быць па вызначэннi…

Калi ўжо згадваць пра ахвяраў нямецкiх канцлагераў, дык не трэба забывацца на вязняў ГУЛАГА, праз якi прайшло 30(!) мiльёнаў чалавек, i палова адтуль нiколi не вярнулася. Толькi з тэрыторыi Заходняй Беларусi, як пiша гiсторык з Беластока прафесар Яўген Мiрановiч, за перыяд з кастрычнiка 1939 года па 20 чэрвеня 1941 года было дэпартавана звыш 120 тысяч чалавек. Сярод iх вывезена 90 тысяч палякаў, 23 тысячы габрэяў, па некалькi тысячаў беларусаў i рускiх.

Журналiстам “Вечернего Гродно» варта ўзяць ( у кантэксце яднання Беларусi i Расеi) прыклад цi павучыцца ў расейскага калегi Мiкалая Сванiдзе, як трэба рабiць гiстарычныя нарысы пра мiнулае сталiнскага перыяду. А ён у адной са сваiх “Хронiкаў” выдатна распавёў, як немцы наведвалi Салаўкi ды пераймалi ў савецкiх бальшавiкоў досвед па стварэннi канцлагераў.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: