Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Почему ветераны радиожурналистики объявили бойкот юбилею Белорусского радио?
16:03, 21/10/2005, Анатоль Чачотка, «Народная воля»

15 ноября – 80 лет Белорусскому радио. По этому поводу в эфире звучат два цикла: «История длиною в жизнь» (Первый национальный канал) и «Любимые голоса» (канал «Культура»). Предполагалось, что в юбилейных передачах примут участие журналисты-ветераны, вклад которых в становление и развитие белорусского радиовещания бесспорен. Циклы заканчиваются, а уважаемых журналистов я так и не услышал.

...Пашанцавала 17 чэрвеня. Гучаў цiкавы аповед М.Руткоўскага. Пасля перадачы не мог не патэлефанаваць калегу:

— Мiша, чвэрць стагоддзя ты цудоўна вёў рэпартажы на беларускай мове, а што здарылася сёння?

Падалося, што пытанне не застала знянацку. Крыху падумаўшы, Руткоўскi цi сур`ёзна, цi жартам адзначыў:

— Не хацелася адстаць ад прэзiдэнта. Цi чуў ты калi яго выступленнi па-беларуску? Я — не.

I iншыя ветэраны дзеляцца настальгiяй у асноўным на чужой мове. Разумею небеларусаў: да iх так i не дайшло, што мову нацыi, з якой звязаны лёс, трэба ведаць. Памятаю, як ЦК закiдвалi скаргамi, быццам Беларускае радыё ледзь цi не клубок нацыяналiзму. Асаблiва шмат даносаў было, калi Беларускiм тэлебачаннем i радыё кiраваў Генадзь Бураўкiн. Нават пагражалi расправiцца, калi не перастане патрабаваць весцi ўсе перадачы на беларускай мове. Калi ж суразмоўца не ведаў беларускай мовы, ён гаварыў фонам, а журналiст цi дыктар агучваў тэкст па-беларуску. Iменна так сёння вяшчае беларускае Радыё Свабода. А вось Г.Бураўкiн, на жаль, не змог укаранiць сваю iнiцыятыву. Пасля яго зыходу з пасады старшыні Белтэлерадыёкамітэта перамагла цемра.

З таго мiнула шмат часу, а спартыўны радыёжурналiст В.Саламахiн у юбiлейнай перадачы 5 верасня не прамiнуў кiнуць камень у бок былога свайго начальнiка. Мiж iншым, на добрай беларускай мове. “Нават рэпартажы пра футбол ён прымушаў весцi па-беларуску”. Спадар Вiталь, i правiльна, што прымушаў. Ну, хiба можна ўявiць, каб, скажам, з маскоўскага стадыёна ў расiйскi эфiр лiлася няруская мова. Гэта быў бы абсурд. Здагадваюся, чаму В.Саламахiн так камянямi кiдаецца: ён яшчэ супрацоўнiчае з радыё i, як паказвае вопыт, у гэтай арганiзацыi талент — яшчэ не гарантыя, што з табой будуць падтрымлiваць адносiны. Iх трэба зарабiць яшчэ нечым. Ну а тыя, хто не здраджвае ўласнаму гонару, каму пенсii хапае на “скаромную шкварку i танную чарку”, аб`явiлi сёлетняму юбiлею байкот. I не гучаць у эфiры галасы А.Палонскага, Г.Цвятковай, В.Макарэвiча, П.Сабiны, дзесяткаў iншых майстроў слова.

Таксама напорысты радыёжурналiст Л.Петэрсан нядаўна прызнаўся:

— Не так даўно i мне прапаноўвалi прыняць удзел у перадачы. Я згадзiўся пры адной умове: гаварыць буду пра тое, што перашкаджала працаваць на Беларускiм радыё больш карысна. Пасля такiх слоў з тэлефоннай трубкi пачулiся кароткiя гудкi.

Ветэраны ўказваюць i на iншыя прычыны байкоту юбiлейных выпускаў. Многiя спадзявалiся, што ў новай Беларусi стане лягчэй жыць, дыхаць, а значыць, стане цiкавей працаваць. Атрымалася наадварот, асаблiва пасля таго, як Белтэлерадыёкампанiю ўзначалiў працiўнiк усяго беларускага i, як затым аказалася, чалавек толькi аднаго таленту — быць злодзеем. На Рэспублiканскае радыё Я.Рыбакоў прыслаў У.Мартынава, пра якога неаднойчы грунтоўна пiсала “Народная воля”. Адзначу, аднак, што, працуючы генеральным дырэктарам Дырэкцыi праграм радыё, У.Мартынаў — асноўны вiноўнiк у звальненнi лепшых журналiстаў. Гэта пры яго стараннi выкiнуты на сметнiк магнiтафонныя запiсы слынных сыноў Беларусi, а тым, хто падпiсаў пiсьмо-пратэст колiшняму мiнiстру iнфармацыi М.Падгайнаму, паведамiўшы, што Мартынаў вядзе на радыё антыбеларускую палiтыку, той жа Мартынаў забаранiў уваход у Дом радыё. Сярод iх акцёры Купалаўскага тэатра, вядомыя кампазiтары, паэты i пiсьменнiкi. Пазней, калi Я.Рыбакова арыштавалi i пасадзiлi ў турму, У.Мартынава ўзяў пад сваё крыло кiраўнiк Грамадскага нацыянальнага тэлебачання Р.Кiсель. Расказваюць, што зараз вiну за свае паступкi Мартынаў ускладвае на Рыбакова. Як журналiст радыё амаль з саракагадовым стажам магу засведчыць: гэта няпраўда. Многiя рашэннi Мартынаў прымаў сам, а Рыбакоў паслухмяна толькi падпiсваў ягоныя прапановы.

Бестактоўнасць працягваецца i сёння. Калi канал “Культура” iмкнецца весцi свае праграмы па-беларуску, то Першы нацыянальны толькi прымяраецца да гэтага. Няма сур`ёзных, аналiтычных праграм па развiццi вёскi, прамысловага сектара. З ранiцы да вечара вядзецца вяшчанне ў форме “пытанне — адказ”, а пасля — песня. Нядзiўна, што прафесар М.Фiнберг у перадачы “Гiсторыя даўжынёй у жыццё” 10 кастрычнiка на пытанне вядучай, цi слухае ён сёння радыё i чым адрознiваецца яно ад ранейшага, шчыра адказаў: “Сёння радыё — гэта адна песня...”

А выпадак, што адбыўся гэтай вясной, проста ўзрушыў ветэранаў ды i сённяшнiх работнiкаў. З зямнога жыцця пайшоў заслужаны артыст Беларусi Мiкола Чырык. Некалькi дзесяцiгоддзяў будзiў ён беларускiх людзей зычным, сакавiтым голасам. Iнфармацыю даносiў не горш, чым Левiтан. Цудоўна чытаў апавяданнi, вершы, аповесцi. Мiкола выдаў уласны лiтаратурны зборнiк “Па дарозе на кiрмаш”, з якога мы даведалiся, што Чырык — яшчэ тонкi гумарыст, востры сатырык. Дык вось калектыў радыё звярнуўся да кiраўнiцтва Белтэлерадыёкампанii з просьбай дапамагчы транспартам, каб праводзiць у апошнi шлях свайго кумiра. Пачуўся адказ: “Мы не пахавальнае бюро”. На вулiцу Казiнца, на якой жыў нябожчык, i потым на могiлкi людзi дабiралiся, як маглi.

Можна прывесцi i iншыя факты абыякавых адносiн да патрэб людзей. Ад ветэранаў атрыманы адказны ўдар — байкот юбiлейных перадач.

Але цыклы заяўлены i iх трэба напаўняць. Канал “Культура” паступiў зусiм проста. У якасцi ветэранаў выступаюць працуючыя журналiсты, у якiх сякi-такi стаж ёсць. За змест начальнiкi не хвалююцца: скажуць не тое — на працяг кантракта можна не спадзявацца. Паколькi сёння на Беларускiм радыё сталых працаўнiкоў фактычна няма, тыя, хто згадзiўся выступаць з “успамiнамi”, згаджаюцца рабiць гэта па некалькi разоў. Напрыклад, дыктар Кацярына Ягорава дзялiлася ўспамiнамi амаль на працягу ўсяго верасня. Праўда, вызначалiся яны шчырасцю i цеплынёй.

На Першым нацыянальным канале пайшлi iншым шляхам. Амаль увесь год да мiкрафона запрашалi аператараў, рэжысёраў, гукарэжысёраў, фiнансавых работнiкаў, iнжынераў. Добрыя, мiлыя людзi. I гаварылi няблага. Толькi не гучала асноўная сiла радыё — журналiсты.

Вось такi юбiлей.

...Нядаўна сустрэў сваiх калег. Каля касы Белтэлерадыёкампанii. Добравядомым журналiстам, iншым ветэранам давалi грашовую дапамогу на гароднiну. Аж па 25 тысяч рублёў! Замест задавальнення я бачыў на тварах блiзкiх i дарагiх людзей глыбокае расчараванне. Не было цёплых усмешак, цiкавых размоў, як гэта адбываецца пры сустрэчах з тымi, з кiм адпрацаваў 30—40 гадоў. Толькi горкае маўчанне. А былая работнiца фанатэкi цiха зазначыла: “Даехаць дамоў на таксi, можа, гэтых грошай i хопiць. А на пачастунак для ўнукаў нiяк не атрымаецца”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: