Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Александр Милинкевич выступил в Европарламенте
12:06, 31/01/2006

Сегодня в Брюсселе лидер демократических сил Беларуси Александр Милинкевич выступил на заседании Комитета международных отношений Европейского парламента. Характеризуя оценку Европейским союзом ситуации в Беларуси, Александр Милинкевич, отметил, что ЕС «твердо стал на позиции защиты демократического будущего Беларуси». «Нельзя переоценить значимость этого сигнала для белорусского общества, которое считает себя европейским и хочет быть в Европе, а не в навязанной властью самоизоляции и возвращения в советское прошлое», - заявил Александр Милинкевич.

Аляксандр Мілінкевіч звярнуў увагу еўрапейскіх палітыкаў на рэальнае аб’яднанне беларускіх дэмакратычных сіл:

- За некалькі гадоў адданай працы мы пабудавалі ў Беларусі рэальнае аб’яднаньне дэмакратычных партый, сотняў неўрадавых арганізацый, незалежных прафсаюзаў. Наша мэта простая - вярнуць Беларусь да каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, незалежнасці нашай краіны, якая пад пагрозай страты ў выніку безадказнай палітыкі цяперашняй улады. Мы стаім на пазіцыях дэмакратычнай незалежнай Беларусі як неад’емнай часткі еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы.

Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку выбарчай кампаніі ў Беларусі і падкрэсліў, аб’яднаныя дэмакратычныя сілы падрыхтаваныя да варыянта, пры якім улада адмовіць адзінаму прэтэндэнту ў рэгістрацыіі:

- Пытанне застаецца адкрытым, ці будзе зарэгістраваны адзіны кандыдат дэмакратычных сіл. Рашэнне пра гэта ўлады прымуць неўзабаве, да 19 лютага. Калі ў іх здадуць нервы і яны ў страху перад далейшым ростам папулярнасці адзінага кандыдата не зарэгіструюць мяне, мы будзем працягваць нашую кампанію. Мы дойдзем да кожных дзвярэй, у кожную сям’ю, а іх Беларусі каля трох мільёнаў. Мы пераканаем тую бальшыню беларусаў, якія стаміліся ад прыніжэння і хочуць дэмакратычных пераменаў, што нас большасць, і скажам скаваным страхам людзям услед за вялікім еўрапейцам: “Не бойцеся!”

Ужо сёння можна быць пэўнымі, што выбары не будуць дэмакратычнымі, заявіў Аляксандр Мілінкевіч. Гэта “будзе не адлюстраванне волі беларускага народа, а чарговая маніпуляцыя і фарс”:

- Улада не плануе выбараў на 19 сакавіка. Пры цяперашнім выбарчым заканадаўстве і выбарчай практыцы, у атмасферы страху, якім аблытваюць і працаўнікоў дзяржаўных установаў, і студэнтаў, і прадпрымальнікаў, гэта будзе чарговая маніпуляцыя і фарс, але не адлюстраванне волі беларускага народу. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы перакананыя, што людзі ня змірацца з падманам і захочуць абараніць свой гонар і годнасць. Мы перакананыя, што пры любым зыходзе падзей 19 сакавіка мы захаваем і ўмацуем нашу стратэгічную еднасць, а аб’яднаная Эўропа не адвернецца ад дэмакратычнага беларускага грамадства, ня вырашыць паціху прызнаць status quo, але будзе займаць прынцыповую пазыцыю. Бо шлях маёй Бацькаўшчыны да свабоды цяпер мае найбольш рэальныя абрысы, чым калі-кольвек раней за лукашэнкавай уладай.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў у выступе павелічэнне падтрымкі беларускай дэмакратычнай перспектывы з боку ЕС, аднак падкрэсліў, што аб’яднаная Еўропа і дагэтуль не выпрацавала сістэмнага падыходу да “беларускай праблемы”:

- Трэба прызнаць, што аб’яднаная Еўропа ня выпрацавала сістэмнага падыходу да “беларускай праблемы”. Важна, што апошнім часам асноўныя еўрапейскія інстытуцыі паслядоўна не прызнаюць вынікі ладжаных уладай з грубымі парушэннямі агульнапрынятых дэмакратычных стандартаў “рэфэрэндумы” і “выбары”. Тым не менш з боку асобных нацыянальных урадаў меў месца пэўны флірт з рэжымам у Мінску - у шчырым ці прагматычным спадзеве, што рэжым зменіць паводзіны. Але быў час пераканацца, што гэты рэжым нерэфармавальны па сутнасці. Ані пуга, ані пернік на яго не дзейнічаюць. Варта яшчэ раз вярнуцца да так званага “двухбаковага падыходу” стасоўна Беларусі, але з акцэнтам на яго другую частку - супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю.

Аляксандр Мілінкевіч назваў некалькі асноўных накірункаў, вакол якіх Еўропе варта сканцэнтраваць дзейнасць:

- Жыццёва неабходна выкарыстаць усе магчымасці для падтрымкі і стварэння альтэрнатыўнай праўдзівай інфармацыйнай прасторы. Галоўным прынцыпам павінен быць: беларусы апавядаюць беларусам пра падзеі ў нашай краіне і поруч з ёю. Такі прынцып будзе выклікаць давер.

Неабходны эфектыўны і аператыўны механізм дапамогі ўсім тым, каго ўлады, не змогшы запалохаць, пераследуюць пры дапамозе юрыдычных альбо эканамічных захадаў: садзяць у турмы, штрафуюць, выганяюць з працы і універсітэтаў.

Рэжым у Беларусі цвердзіць, што аб’яднаная Эўропа зачыняецца ад беларусаў. Але мы ведаем, што менавіта ён вядзе палітыку самаізаляцыі. Таму патрэбны як найбольш візавых палёгкаў для звычайных грамадзян і шматлікія праграмы падтрымкі мэтавых абменаў, найперш маладзёвых.


Таксама Аляксандр Мілінкевіч выказаўся за абмежаванне альбо закрыццё магчымасці выяжджаць у еўрапейскія краіны і замарожванне там банкаўскіх рахункаў для ўсіх службовых асобаў (незалежна ад рангу), вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, ва ўжыцці сілы супраць мірных грамадзян, у выбарчых фальсіфікацыях, а таксама супрацоўнікаў дзяржаўных сродкаў масавай прапаганды.

У выступе Аляксандр Мілінкевіч закрануў і беларуска-расійскія дачыненні:

- Роля Расіі для Беларусі традыцыйна вельмі важная. Аднак нізкія цэны на энерганосьбіты, часова даючы беларускай эканоміцы магчымасць трымацца на плаву і на замежных рынках, разам з тым не даюць ёй развівацца. Еўрапейская супольнасць, угрунтаваная на адпаведных каштоўнасцях, мусіла б паслаць ясны сыгнал Маскве пра тое, што яна засталася самотнай у сваёй падтрымцы апошняй дыктатуры Еўропы і рызыкуе на гэтым страціць. Мы чакаем, што Еўрасаюз запатрабуе ад Расіі ўвязаць падтрымку, якую атрымлівае ад яе Лукашэнка, са зменамі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што Еўропа павінна ўдзельнічаць у працэсе дэмакратызацыі Беларусі сістэмна і нягледзячы на часавую кан`юнктуру. Толькі тады яна паслужыць сапраўды спрыяльным кантэкстам для глыбінных пераўтварэнняў на карысць дэмакратыі ў Беларусі.

- Ніхто за нас не выканае гэтую місію: пазбавіць людзей страху, вярнуць ім гонар, свабоду, праўду і справядлівасць, - закончыў свой выступ Аляксандр Мілінкевіч.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: